Каманда Віцебскай вобласці перамагла ў рэспубліканскім конкурсе «Мудрасць. Вопыт. Бяспека»

Каманда Віцебскай вобласці перамагла ў рэспубліканскім конкурсе «Мудрасць. Вопыт. Бяспека».

Фінал першага рэспубліканскага конкурсу для пажылых людзей «Мудрасць. Вопыт. Бяспека» прайшоў з 18 па 20 жніўня ў Барысаўскім раёне. Узнагародзіў пераможцаў намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Іван Лаўрыновіч.Сем каманд (ад кожнай вобласці і горада Мінска) сустрэліся на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, каб на працягу трох дзён вызначыцца, хто стане пераможцамі конкурсу.