Камбайнер з Пастаўскага раёна Генадзь Анкудовіч першым у Віцебскай вобласці намалаціў тысячу тон збожжа

Комбайнер из Поставского района Геннадий Анкудович первым в Витебской области намолотил тысячу тонн зерна
Экіпаж ААТ «Навасёлкі-Лучай» Пастаўскага раёна Генадзь Анкудовіч першым на Віцебшчыне намалаціў тысячу тон збожжа. З поспехам яго павіншавалі старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Дзіканава, старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў і райкама прафсаюза работнікаў АПК Іна Далецкая і Васіль Котавіч, дырэктар ААТ Юрый Шымчык. Кіраўнікі вобласці і раёна жадалі перадавому механізатару новых працоўных здзяйсненняў і, вядома ж, цікавіліся, як яму ўдаецца дабівацца такога высокага намалоту. Бо ўсе дзесяць яго таварышаў – таксама камбайнеры вопытныя і, напэўна, перасягнуць іх няпроста.

- Тэхніка добрая, ураджайнасць таксама, астатняе залежыць ад уласнага ўмення арганізаваць сваю працу, - адзначыў Генадзь Анкудовіч.

Генадзь Анкудовіч не карэнны пастаўчанін. У раён пераехаў гадоў пяць таму. Працаваць стаў у перадавым гаспадарцы ААТ «Навасёлкі-Лучай» і з першага дня паказаў, што ў калектыў уліўся прафесіянал. На які б участак яго ні пасылалі, усюды выконваў працу на выдатна. Не дзіўна, што летась яму даверылі найноўшую марку камбайна КЗС-2124. Такіх машын, насычаных электронікай і аснашчаных 9-метровай жняяркай, у рэспубліцы яшчэ няшмат.

У першы год працы на гэтай машыне Генадзь паказаў высокі вынік – быў другім у вобласці тысячнікам па намалоце збожжа і першым 2-тысячнікам. А сёлета першым намалаціў тысячу тон збожжа. Убіраў азімы ячмень, азімы рапс, цяпер абмалочвае палі азімай пшаніцы. У сярэднім па гаспадарцы гэтая культура на 22 ліпеня дала практычна па 33 цэнтнеры збожжа з гектара. Але поле, дзе віншавалі камбайнера з высокім намалотам, таксама парадавала земляроба. На гэтым 50-гектарным участку азімая пшаніца давала на круг па 40 цэнтнераў. Так ніва дзякавала аграрыя за клопат пра яе і вырошчваемыя культуры.

Надвор'е гэтай вясной сапсавала хлебаробам настрой. Многія палі стаялі на Пастаўшчыне залітыя вадой, і была пагроза гібелі раслін. Таму ўраджайнасць на іх у 40 цэнтнераў цешыць земляробаў. Тыя, што не пацярпелі ад пераўвільгатнення, абяцаюць даць больш высокі ўраджай.