Камітэт дзяржаўнай маёмасці: былую мэблевую фабрыку «Зара» у Віцебску прадалі на аўкцыёне
У склад прададзенага комплексу уваходзіць два вытворчых корпуса, адміністрацыйны і бытавы корпуса, цэх драваапрацоўкі, склад металу, кацельня, цеплавая сетка і абсталяванне. Фабрыка і яе прадукцыя былі вядомыя ва ўсім Савецкім Саюзе – асноўным напрамкам дзейнасці было вытворчасць і рамонт мэблі.
Фабрыка з цяжкасцю перажыла цяжкія 90-я гады. Тады, як і многія буйныя прадпрыемствы ўсёй постсавецкай прасторы, мэблевая фабрыка «Зара» апынулася на мяжы банкруцтва. У 2000-х дзейнасць фабрыкі спрабавалі выратаваць – тут з'явілася новае кіраўніцтва, адбылася поўная мадэрнізацыя вытворчасці, абнавіўся кадравы склад, былі ўкаранёны новыя прагрэсіўныя тэхналогіі і матэрыялы. Але ўсё ж у 2017 годзе РСУ г. Віцебска, у склад якога яна ўваходзіла, было прызнана банкрутам.
Фабрыка «Зара» пачала сваю дзейнасць яшчэ ў 1951-м як Віцебская артэль інвалідаў «Зара», якая ў 1960-м годзе была перайменавана ў Віцебскую мэблевую фабрыку «Зара». Аб'екты нерухомасці былой фабрыкі выстаўляліся ўжо ў 4-ы раз на аўкцыён, на гэты раз са зніжэннем ацэначнага кошту на 80%. На лот прэтэндавала 2 пакупнікі.
Пераможца вызначыўся на 6-м кроку аўкцыёну – ім стала ТАА «АлеорСтройГрупп» з Віцебска, якое набыло аб'екты былой фабрыкі за 196910 руб. У будучыні новы уласнік плануе размясціць тут адміністрацыйны будынак, а таксама пашырыць вытворчую дзейнасць.