Комплекс мер па развіцці Аршанскага раёна будзе дапрацаваны
Адпаведныя раздзелы праграмы і праекты прайшлі абарону ў намеснікаў прэм'ер-міністра з удзелам кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, Віцебскага аблвыканкама і Аршанскага райвыканкама.
Падчас работы над імі некаторыя моманты удакладнены, але засталіся пытанні, якія патрабуюць абмеркавання. Па словах прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, комплекс мер, які ўключае больш за пяцьсот мерапрыемстваў, мае патрэбу ў істотнай дапрацоўцы. "Яго трэба структураваць па органах дзяржаўнага кіравання, мэтах, задачах, вызначыць адзіную сістэму індыкатараў і параметраў дасягнення мэт у залежнасці ад відаў дзейнасці. Таксама неабходна на аснове комплексу мер, зацверджанага на рэспубліканскім узроўні, разгарнуць мерапрыемствы ў галіновых і рэгіянальных планах, іх канкрэтызаваць, каб забяспечыць неабходны вынік", - падкрэсліў Сяргей Румас.
Прэм'ер-міністр лічыць, што персанальная
адказнасць за выкананне праграмы і комплексу мер павінна ўскладацца на
старшынь Віцебскага аблвыканкама, Аршанскага райвыканкама, кіраўнікоў органаў
дзяржаўнага кіравання, а маніторынг праграмы і комплексу мер - на Міністэрства
эканомікі. Сяргей Румас даручыў дапрацаваць у найкароткія тэрміны праекты і
унесці іх у Адміністрацыю Прэзідэнта да 16 лістапада.
БЕЛТА.