Комплекс па вытворчасці мяса індычкі з'явіцца ў Дубровенскім раёне


 Комплекс па вытворчасці мяса індычкі хутка з'явіцца ў в. Шабаны Дубровенскага раёна. А пакуль на месцы былога свінаводчага комплексу ПУП «Птушкафабрыка Аршанская» у самым разгары рэканструкцыя. 5 з 20-ці памяшканняў ужо гатовыя да ўстаноўкі неабходнага, дзіцячае харчаванне, паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы, – адзначыў падчас рабочай паездкі ў Дубровенскі раён старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – І ў Шабанах – адна з пляцовак, якую мы будзем перапрафіляваць і будзем вырабляць тут мяса індычкі. Прадукт дыетычны, карысны. Разлічваем у год атрымліваць 5-6 тыс. тон мяса і перапрацоўваць у Оршы. Усё гэта – у эканамічную скарбонку Віцебскай вобласці. Каб працэс паскорыць, магчыма, давядзецца прыцягнуць крэдытныя рэсурсы.

Кіраўнік Птушкафабрыкі Аршанская Дзмітрый Венгер распавёў, што комплекс увялі ў эксплуатацыю ў 1989 годзе. Плошча прамысловай пляцоўкі – 20 га.


– Ён быў разлічаны на 24 тысячы свіней адкорму ў год, – канстатаваў Дзмітрый Венгер. – І паспяхова функцыянаваў да 2014 года, пакуль не дайшла да нас афрыканская чума. Больш за год працягваліся проціэпідэмічныя мерапрыемствы, пасля чаго комплекс запрацаваў. І зноў – афрыканская чума свіней. Тады кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама прыйшло да высновы, што яго трэба перапрафіляваць. Былі прапановы вырошчваць тут КРС. Але ў выніку прыйшлі да рашэння размясціць на плошчах комплексу вытворчасць індычкі. З 20-ці памяшканняў 4 адвялі пад рэпрадуктары, 16 – для адкорму птушкі. На дадзеным этапе вырашаецца пытанне з закупкай абсталявання.

"Віцебскія весці"