Крыж Еўфрасінні Полацкай прыбыў у Віцебск

Крест Евфросинии Полоцкой прибыл в Витебск
Крыж святой Еўфрасінні, ігуменні Полацкай будзе знаходзіцца ў Свята-Успенскім кафедральным саборы ( вул. Крылова, 9) да 15 сакавіка.



Падчас знаходжання крыжа ў саборы будуць чытацца акафісты: пасля ранішняга набажэнства – акафіст св. дабрадзейнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай; 12.00 – акафіст Частнаму і Жыццёваму Крыжу Гасподняму; 15.00 – св. дабрадзейнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай; пасля вячэрняга набажэнства - акафіст Частнаму і Жыццёваму Крыжу Гасподняму.



Святыню даставілі ў Віцебск роўна ў поўдзень. Многія гараджане прыйшлі на ўрачыстую сустрэчу ў Свята-Успенскім саборы.


Напрастольны Крыж створаны па замове дабрадзейнай Еўфрасінні Полацкай для Спаскага манастыра ў Полацку майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны Крыж святой Еўфрасінні бясследна знік. Дакладную копію аднавіў брэсцкі мастак-ювелір Мікалай Кузьміч у 1997 годзе. Напярэдадні сусветнага Узвіжання Часнага і Жыццёвага Крыжа Гасподняга, адноўлены Еўфрасіннеўскі Крыж быў урачыста прынесены ў Полацкі Спаскі манастыр.