Лета-2024: дзе можна купацца ў Віцебску і Віцебскай вобласці - афіцыйна дазволеныя месцы

На выходных чакаецца спякотнае надвор'е. Многія жыхары і госці абласнога цэнтра адправяцца адпачываць на вадаёмы. Але пры выбары месца для прыемнага баўлення часу, варта памятаць, што не на ўсіх вадаёмах можна адпачываць, папярэджваюць ратавальнікі. 

 

На Віцебшчыне вызначана 62 грамадскія месцы масавага адпачынку ля вады. 

Віцебск
У абласным цэнтры пляжаў, дзе афіцыйна дазволена купанне, тры: у парку імя Савецкай Арміі («Мазурына»), у раёне водазабору №1 на Заходняй Дзвіне (побач з гэтым паркам) і на штучным вадаёме каля вёскі Сакольнікі.

Віцебскі раён
У Віцебскім раёне купацца можна на паўднёвым беразе возера Тулава (на поўнач ад 1600 метраў а.г. Тулава па аўтадарозе Н2328), возеры Сосна (у раёне вул. Пралетарскай, в. Доўжа), возеры Палонскім, на поўдзень ад 500 м в. Вароны.

Бешанковіцкі раён:

·        Штучны вадаём Чыстыя сажалкі г. Бешанковічы (у 150 м на паўднёвы ўсход ад будынка УАЗ «Бешанковіцкая ЦРБ», размешчанага па адрасе, г.п. Бешанковічы, вул. Віцебскае шасэ, 36).

Браслаўскі раён:

·        Возера Відзаўскае (берагавая лінія з акваторыяй па аўтамабільнай дарозе Н-2111 «Відзы-Дрысвяты» мяжа Літоўскай Рэспублікі (правы бок) па накірунку да в. Падворынка з г. п. Відзы);

·        Возера Дрывяты (берагавая лінія з акваторыяй з боку вул. Гагарына і Булачйіка, г. Браслава);

·        Возера Дрывяты (берагавая лінія з акваторыяй па вул. Набярэжная, г. Браслава (правы бок) у накірунку базы адпачынку Дрывяты);

·        Возера Беражжа (берагавая лінія з акваторыяй з боку вул. Набярэжная, г.

Браслава);

·        Возера Войса, у раёне вул. Лясная, д. Муражы;

·        Возера Струста, раён турыстычнай стаянкі ў раёне гары Маяк.

Верхнядзвінскі раён:

·        Рака Заходняя Дзвіна (г. Верхнядзвінск, гарадскі парк «Дзвіна»);

·        Возера Асвейскае (у раёне вул. Прафінтэрна, г.п. Асвейка).

Глыбоцкі раён:

·        Возера Мушкат, у раёне вул. Савецкая, д. 240 г. Глыбокае;

·        Возера Беглец месца для купання (пляж), г. Глыбокае, 85 км, трасы Р45;

·        Возера Алоісберг, у раёне вул. Камсамольская, д. 7 г.п. Падсвілле;

·        Возера Івесь, у раёне вул. Прыазёрнай, д. Івесь;

·        Возера Акунеўскае, паблізу в. Валадзькова, 72 км трасы Р454;

·        Возера Белае, на поўнач ад 500 метраў в. Чачэлі;

·        Возера Молена, з боку філіяла «Івесь», ДУА «Падсвільскі цэнтр турызму» в. Івесь;

·        Возера Вялікая Пліса, паблізу санаторыя ПМК-48.

Гарадоцкі раён:

·        Возера Езярышча, у раёне вул. Піянерская, г.п. Езярышча;

·        Возера Лугавое, паўднёва-усходні бок г. Гарадок.

Докшыцкі раён:

·        Рака Бярэзіна, у раёне вул. Набярэжная г. Докшыцы.

Дубровенскі раён:

·        Рака Дзвіна, у раёне вул. Правабярэжная, г. Дубровна;

·        Вадасховішча Бярозкі ў раёне зав. Ленінскі, г. Дубровна.

Лепельскі раён:

·        Возера Лепельскае, у раёне вул. Віцебская, г. Лепель;

·        Возера «Святое», у раёне вул. Веры Маргевіч, г. Лепель.

Лёзненскі раён:

·        Возера «Буеўскае», на захад ад 1000 м. аг. Зубкі;

·        Вадаём «Лясныя кар'еры» у раёне вул. Курортная, г.п. Лёзна.

Міёрскі раён:

·        Возера Міёрскае, «Паўвостраў», г. Міёры;

·        Возера Абстэрна, в. Перабор'е, Міёрскі раён.

г. Наваполацк:

·        Рака Заходняя Дзвіна, у раёне моста праз раку ў г. Наваполацк.

·        Рака Заходняя Дзвіна, у раёне вул. Паркавая, г. Наваполацк.

Аршанскі раён:

·        Кар'ер Селішча, на поўдзень ад 500 метраў в. Усце;

·        Кар'ер Шчацінка ў раёне ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат»;

·        Рака Дзвіна, вул. Караткевіча, г. Орша;

·        Рака Дзвіна, вул. Сямёнава, г. Орша;

·        Возера Святое, на паўночны ўсход ад 1000 метраў в. Малое Бабіна;

·        Азёры Арэхаўскае, на поўнач ад 2000 метраў г.п. Арэхаўск.

Пастаўскі раён:

·        Возера Задзеўскае, у раёне вул. Зялёная, г. Паставы;

·        Возера Дубок, Пастаўскі раён паблізу дарогі Паставы-Чэрты;

·        Возера Белае, Пастаўскі раён паблізу СТК «Азёркі»;

·        Рака Мядзелка, у раёне вул. Савецкая, г. Паставы.

Полацкі раён:

·        Штучны вадаём, у раёне вул. Школьная, н.п. Бельчыца;

·        Рака Заходняя Дзвіна, па левым беразе ў г. Полацку ў раёне парку «Пяцідзесяцігоддзя Савецкай Улады».

Расонскі раён:

·        Возера Рассона, у раёне вул. Гогаля г.п. Расоны.

Сенненскі раён:

·        Возера Сенненскае, у раёне вул. Светлічнага, г. Сянно;

·        Возера Серакаротнянскае, у раёне дома №1 в. Рабцава.

Талачынскі раён:

·        Рака Сакалянка, у раёне вул. Мікрараён, г.п. Коханава;

·        Рака Рагачоўка, у раёне вул. Святлічная, г. Талачын.

Чашніцкі раён:

·        Рака Ула, у раёне вул. Урыцкага, г. Чашнікі;

·        Возера Лукомльскае у раёне вул. Набярэжная, г. Новалукомль.

Ушацкі раён:

·        Возера Вечалле, у раёне вул. Вечальская, г.п. Ушачы;

·        Возера Чаравячае, у раёне д.37 па вул. Данукалава, г.п. Ушачы

Шумілінскі раён:

·        Возера Шумілінскае, у раёне вул. Паўднёвая г.п. Шуміліна;

·        Возера Разван, у раёне дома № 65 в. Непараты;

·        Возера Лескавічы, у раёне вул. Цэнтральная, в. Лескавічы.

Шаркаўшчынскі раён:

·        Рака Дзісна, у раёне вул. Вадап'янава, г.п. Шаркаўшчына.

"Віцьбічы"