Майстар-клас артыстаў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркэстра прайшоў у межах «Марафону адзінства» у Віцебску

Мастер-класс артистов Заслуженного коллектива Республики Беларусь Президентского оркестра прошел в рамках «Марафона единства» в Витебске
Майстар-клас артыстаў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркестра прайшоў у рамках «Марафону адзінства» ў Віцебскім дзяржаўным музычным каледжы імя І. Салерцінскага.

Ахвотных паслухаць ігру музыкантаў і пачуць іх прафесійныя парады было больш, чым змяшчала актавая зала. Перад навучэнцамі і педагогамі выступілі лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальнік Гранд-прэміі і звання лаўрэата Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі піяніст Аляксандр Данілаў, лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят Прэзідэнцкага фонду віяланчэлістка Марыя Махвіц, уладальнік медаля Францыска Скарыны гітарыст Сяргей Кунцэвіч і іншыя.

Прысутныя на сустрэчы горача падтрымалі свайго таленавітага выканаўцу – навучэнца трэцяга курса Мікіту Вершалоўскага, які стаў лаўрэатам прэстыжных конкурсаў і выйшаў на сцэну разам з артыстамі аркестра. Хвалебныя словы ён пачуў і ад віртуознага піяніста Аляксандра Данілава.

Дарэчы, у складзе Прэзідэнцкага аркестра ёсць выпускнік Віцебскага музычнага каледжа – ударнік Юрый Шаблоўскі. Магчыма, у будучыні калектыў папоўніцца і іншымі выхаванцамі з горада на Дзвіне.

– Мы шчаслівыя, што ў рамках «Марафону адзінства» маем магчымасць пабываць у розных кутках Беларусі. У Віцебску мы даём два майстар-класы, а таксама выступаем на адным з прадпрыемстваў горада. Музыка па-сапраўднаму аб’ядноўвае людзей, – адзначыў дырыжор Алег Чахоўскі.