Міжнародны фестываль імя І.І. Салерцінскага адкрыўся ў Віцебску
З 2 па 16 снежня ў Віцебску праходзіць XXXIII Міжнародны музычны фестываль імя І.І. Салерцінскага. Музычны форум адкрыўся ў абласной філармоніі канцэртам камернай музыкі ў выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, артыстаў Санкт-Пецярбургскай акадэмічнай філармоніі імя Д.Д. Шастаковіча: скрыпача Іллі Казлова, піяніста Паўла Тоўпіча, а таксама віяланчалісткі Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы Санкт-Пецярбурга Наталлі Няскорамнай. У праграме канцэрта прагучалі творы вялікіх класікаў: Моцарта, Паганіні, Крэйслера, Бокерыні, Гайдна і Шастаковіча.-0-
Фота Аляксандра Хітрова








Фота Аляксандра Хітрова








