Міжнародны фестываль з элементамі ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, прымеркаваны да 80-годдзя першага залпу «Кацюшы», пройдзе ў Аршанскім раёне
Міжнародны фестываль з элементамі ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, прысвечаны 80-годдзю першага залпу «Кацюшы», адбудзецца ў Воршы 17 ліпеня 2021 года.
Маштабнае мерапрыемства стартуе з месца першага залпу легендарнай «Кацюшы». У в. Пішчалава каля памятнага знака ў 12.00 адбудзецца урачысты мітынг «Данiна памяцi». Тэматычны аўтапрабег са святочнай атрыбутыкай адпраўляецца ў 12.30 з в. Пішчалава да мемарыяльнага комплексу «За нашу Савецкую Радзіму» у Воршы, дзе адбудзецца урачыстае адкрыццё Міжнароднага фестывалю, прысвечанага 80-годдзю першага залпу «Кацюшы».
Праграма фестывалю працягнецца з 14.00 на тэрыторыі спорткомплекса «Алімпіец» ( вул. Тараса Шаўчэнкі, 21), дзе разгорнецца праца інтэрактыўных ваенна-гістарычных пляцовак: «Абарончы рубеж», «Полевы ваенны шпіталь», «Полевая кухня», «Полевая пошта», «Легендарная «Кацюша», «Ваенны дэзынфекцыйны санітарны атрад», «Полевая лазня», «Ваенная газета», «Алея лётчыка», «Эшалон Перамогі». Наведвальнікі змогуць прыняць удзел у майстар-класах па баявых мастацтвах, агледзець дэманстрацыйную пляцоўку сучаснага узбраення. Для ўсіх жадаючых будзе арганізаваны ваенны квэст з уручэннем прызоў.
У канферэнц-зале «Лядовая Арэна» ў 14.00 пачнецца Круглы стол «Шлях батарэі І.Флёрава: гісторыя, меркаванні і факты» пры ўдзеле даследчыкаў баявога шляху батарэі капітана І. Флёрава ( вул. Уладзіміра Леніна, 79).
Для ўдзельнікаў будуць працаваць фуд-корт, сямейныя і спартыўна-гульнявыя пляцоўкі.
Яркім момантам фестывалю стане ваенна-гістарычная рэканструкцыя першага залпу рэактыўнай артылерыі БМ-13 «Кацюша», прадстаўленая Беларускім Ваенна-гістарычным клубным аб'яднаннем «Гонар Мундзіра» ( г. Гомель), якая пачнецца ў 18.00 у раёне аўтатрасы «Куцеінка» ( вул. Францыска Скарыны).
Завершыцца фестываль вечарам урачыстым канцэртам з удзелам творчых калектываў Аршанскага раёна і Віцебскай вобласці і святочным феерверкам.