Міністр па надзвычайных сітуацыях наведаў з рабочым візітам Віцебскую вобласць
З экіпажам верталёта Мі-8 авіяцыі МНС з вышыні птушынага палёту ён меў магчымасць ацаніць пажара-небяспечную абстаноўку ў рэгіёне.
Пасля наведвання авіяцыйнага атрада МНС, які базуецца на аэрадроме Азёркі ў Пастаўскім раёне, сустрэчы з асабовым складам і ўзнагароджання выдатнікаў кіраўнік ведамства правёў шэраг сустрэч у Полацку. Аб'ектам увагі міністра стала пляцоўка рэканструюемай пажарнай аварыйна-выратавальнай часці. Тут па даручэнні старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай Вадзім Сіняўскі сустрэўся з прадстаўнікамі забудоўшчыка і праектнай арганізацыі. Рэканструкцыя гістарычнага будынка ідзе адначасова з рэстаўрацыяй. Самай заўважнай часткай пажарнага дэпо, пабудаванага ў 1927 годзе, з'яўляецца каланча вышынёй 33 метры, вышынная дамінанта ўсяго гістарычнага цэнтра. Выратавальнікі і будаўнікі абмеркавалі ход рамонтна-аднаўленчых работ, праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння.
Вадзім Сіняўскі таксама наведаў аб'екты для правядзення XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца 27 – 28 чэрвеня на Віцебшчыне. У прыватнасці, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і былы Дом афіцэраў, які афіцыйна перайшоў да ВНУ. Тут таксама ідуць рамонт і рэканструкцыя. У ходзе сустрэчы з рэктарам ПДУ Юрыем Раманоўскім асноўны акцэнт быў зроблены на супрацьпажарным стане аб'ектаў і гатоўнасці забяспечыць усе неабходныя меры для таго, каб бяспечна і камфортна правесці значную падзею, якая аб'ядноўвае народы Беларусі і Расіі.