Мінпрам падарыў Віцебскай вобласці сертыфікат на збожжаўборачны камбайн «Гомсельмаш»
Віцебшчына таксама мае сваю гісторыю машынабудавання. Першае прадпрыемства створана ў 1900 годзе ў Оршы. Сёння «Чырвоны баец» працуе даволі паспяхова, выпускаючы станкі розных відаў. У цэлым на тэрыторыі Віцебскай вобласці дзейнічае амаль 50 прадпрыемстваў машынабудавання рознай формы ўласнасці. Мы ганарымся нашай прадукцыяй: пад'ёмнікамі, тэлевізарамі, электравымяральнымі прыборамі, водаачыснымі станцыямі.
На думку Анжалікі Нікіцінай, такія святы патрэбныя, незалежна ад галін дзейнасці. Яны паказваюць, што мы развіваемся, нягледзячы на санкцыі і складаныя ўмовы.
Стала вядома, што Мінпрам перадаў прымаючаму боку падарункавы сертыфікат на камбайн «Гомсельмаш». Ён знойдзе свайго гаспадара ў панядзелак на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023».
«Віцебскія весці»