Шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку адкрылі ў Домжарыцах Лепельскага раёна

Многофункциональную спортивную площадку открыли в Домжерицах Лепельского района
На тэрыторыі базавай школы ў Домжарыцах Лепельскага раёна адкрылі шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку.


Па словах старшыні Лепельскага райвыканкама Міхаіла Кісялевіча, даступнасць спартыўнага аб'екта дапаможа сфарміраваць у мясцовых жыхароў самадысцыпліну і настойлівасць у дасягненні мэт. Новая пляцоўка пабудавана на месцы старога школьнага стадыёна пры падтрымцы Упраўлення справамі Прэзідэнта. Гэта падзея прымеркавана да 100-годдзя ўтварэння Беразінскага біясфернага запаведніка, у цэнтры якога знаходзяцца Домжарыцы, уключаныя ў рэспубліканскі праект «Вёска будучыні».

Шматфункцыянальны комплекс прызначаны для заняткаў варкаўтам, цяжкай атлетыкай, гімнастыкай і іншымі відамі спорту. Ёсць таксама баскетбольная, валейбольная, футбольная пляцоўкі, зона для людзей з дадатковымі патрэбамі.

Па матэрыялах газеты «Лепельскі край». Фота «Лепельскі край».

"Віцебскія весці"