На красавік прызначана 70 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці, большасць за базавую велічыню
Аб'ект выстаўляўся на аўкцыён па ацэначным кошце, без зніжэння цаны продажу. У выніку, на аўкцыёне за 247 тысяч рублёў адзіны комплекс набыла прыватная будаўнічая арганізацыя з Віцебскага раёна, якая плануе выкарыстоўваць аб'екты для пашырэння сваёй вытворчай дзейнасці.
Усяго за тры месяцы гэтага года камітэтам было абвешчана 220 аўкцыёнаў, з якіх выніковымі сталі 30. Пры гэтым дзяржаўны бюджэт папоўніўся на суму 632 тыс. рублёў.
На красавік камітэтам ужо выстаўлена на продаж на аўкцыёне 70 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці, большасць з якіх (43) прапануюцца за базавую велічыню.
Сярод іх ёсць і аб'екты гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Сядзіба «Малыя Дальцы», XIX стагоддзе. Ушацкі раён, в. Новая Жыццё, 5а
Так, у красавіку, усяго за 40 рублёў можна будзе набыць старадаўнюю сядзібу «Малыя Дальцы», размешчаную ў в. Новая Жыццё Ушацкага раёна.
Сядзіба была пабудавана ў 1848 годзе. Калісьці тут у маёнтку была пастаўлена адна з першых беларускіх п'ес "Міхалка".
Да 2013 года будынак выкарыстоўваўся ў якасці канторы мясцовым сельскагаспадарчым прадпрыемствам.
Абавязковай умовай продажу з'яўляецца правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ у тэрміны, устаноўленыя праектна-каштарыснай дакументацыяй, але не пазней пяці гадоў з моманту заключэння дагавора куплі-продажу.Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта