На Віцебшчыне аўтаматызаванымі сістэмамі кантролю электраэнергіі аснасцяць каля 1,7 тысячы аб'ектаў на вёсцы
Перед «Віцебскэнерго», як і перад астатнімі энергасістэмамі краіны, пастаўлена задача па інтэграцыі прыбораў уліку аб'ектаў вонкавага асвятлення, якія знаходзяцца на балансе РВУ-аблэнерга, у аўтаматызаваныя сістэмы кантролю і ўліку электрычнай энергіі (АСКУЭ) у сельскіх населеных пунктах. У 2023 годзе дадзеная праца выканана на 1713 аб'ектах. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела па рабоце са спажыўцамі РВУ «Віцебскэнерго» Георгій Грыбуноў.
Па яго словах, у 2024 годзе ў планах абсталяваць АСКУЭ яшчэ 1664 аб'екты. Акрамя таго, застаецца актуальным пытанне выкарыстання насельніцтвам электраэнергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, адзначыў Георгій Грыбуноў:
— Цікавасць грамадзян да гэтай тэмы не змяншаецца. Для параўнання: з канца 2018 года да пачатку 2024-га энергаспажыванне насельніцтва вырасла больш чым на 130 млн кВт·г. Пры гэтым доля электраспажывання грамадзян па зніжаных тарыфах на электрычную энергію для мэт ацяплення і гарачага водазабеспячэння дасягнула ў сукупным спажыванні насельніцтва велічыні звыш 16 працэнтаў. Гэта істотна.
На пачатак гэтага года больш за 13,5 тысячы абанентаў у паўночным рэгіёне выкарыстоўваюць электраэнергію для падобных мэт. Гаворка не толькі аб аднакватэрных дамах, але і аб шматкватэрным жылфондзе.
З 2 снежня 2023 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта ад 30 мая 2023 года № 155, які спрасціў парадак перадачы на баланс энергетыкаў электрасетак, непасрэдна падлучаных да электрычных сетак энергазабяспечваючых арганізацый, ад садаводчых таварыстваў. Апошніх у Віцебскай вобласці больш за 300. Прыёмка высокавольтных сетак магутнасцю 10 кВт ажыццяўляецца «Віцебскэнерго» па фактычным стане, звярнуў увагу Георгій Грыбуноў:
— Яшчэ да выхаду Указа № 155 наша прадпрыемства забрала на баланс практычна ўсе такія сеткі. Асноўная ўмова для гэтага — наяўнасць выноснага прыбора ўліку. Што тычыцца перадачы нам нізкавольтавых сетак, то калі ўсе члены садаводчага таварыства вырашылі на агульным сходзе перадаваць нізкавольтавыя электрычныя сеткі ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь, то трэба падрыхтавацца да выканання некаторых абавязковых умоў. Так, грамадзяне і таварыства павінныы забяспечыць энергетыкам допуск для абслугоўвання гэтых сетак. Апошнія павінны адпавядаць патрабаванням тэхнічных нарматыўных актаў. Вынаснымі прыборамі ўліку ў абавязковым парадку павінны быць абсталяваны як індывідуальныя домаўладанні (за межамі зямельных участкаў), так і аб'екты агульнага карыстання — на вадакачках, лініях вонкавага асвятлення і г. д. У якасці вынасных прыбораў уліку могуць выкарыстоўвацца спліт-лічыльнікі. Арганізацыя вынасных улікаў, як і прывядзенне ў парадак ліній электраперадачы ў выпадку неабходнасці ажыццяўляецца за кошт грамадзян.

"СБ"