На пасяджэнні Савета ЕЭК у Віцебску абмяркуюць 21 пытанне, у тым ліку фарміраванне агульнага рынку газу

У прэс-службе Савета Міністраў адзначылі, што плануецца адобрыць пералік прыярытэтных інтэграцыйных інфраструктурных праектаў у сферы транспарту дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Праект пераліку сфарміраваны на аснове пераліку сумесным праектаў дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы транспарту і інфраструктуры. У яго склад увайшлі сем праектаў. Рэалізацыя гэтых праектаў накіравана на развіццё еўразійскіх транспартных калідораў і маршрутаў, а таксама развіццё транзітнага патэнцыялу ў рамках саюза.
У мэтах збліжэння мер рэгулявання экспарту, якія прымаюцца дзяржавамі – членамі саюза, і забеспячэння эфектыўнага функцыянавання ўнутранага рынку плануецца зацвердзіць індыкатыўныя (прагнозныя) балансы па пшаніцы і месліне, ячменю, кукурузе, насенні сланечніку, цукры, алею сланечнікавым, рэгенераванай паперы або кардоне (макулатуры і адходах), адходах і ломе чорных металаў.
Таксама будзе ўдзелена ўвага фарміраванню і зацвярджэнню парадку дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое плануецца правесці 25–26 жніўня бягучага года ў Чолпон-Ата (Кыргызская Рэспубліка).