На пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама абмеркавалі пытанне сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці і павышэння эфектыўнасці працы арганізацый
– За I квартал бягучага года вобласць спрацавала з станоўчай дынамікай па ўсіх паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця, – адзначыў Аляксандр Субоцін. – Выконваюцца ўсе мэтавыя паказчыкі, у тым ліку валавы рэгіянальны прадукт (104,3 % да студзеня – сакавіка 2023 г., заданне – 102,3%), інвестыцыі ў асноўны капітал (116,9 %, заданне – 101,1 %), паступленні даходаў бюджэту вобласці (123,7 %, заданне – 108 %), заработная плата (118,7 % да студзеня – лютага, заданне – 111,3 %). Па ацэнках затраты на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі па камунальных арганізацыях знізяцца на 0,5 %, што адпавядае заданню. Выканана квартальнае заданне па будаўніцтве жылля, у тым ліку з дзяржпадтрымкай.
Па папярэдніх даных, за студзень – сакавік з 17 паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця (для гарадоў – 16) 14 рэгіёнаў (60,9 %) забяспечаць 70 і больш працэнтаў выканання паказчыкаў, устаноўленых распараджэннямі старшыні аблвыканкама, – адзначыў Аляксандр Субоцін. – Разам з тым аналіз паказвае, што да студзеня – чэрвеня бягучага года тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёнаў запаволяцца. Здаюць пазіцыі Наваполацк, Глыбоцкі, Дубровенскі, Полацкі раёны. , гэта адлюстроўваецца на абласных паказчыках.
Валавы рэгіянальны прадукт вобласці за I паўгоддзе пралічваем на ўзроўні 103 % (заданне – 103 %). Зніжэнне да студзеня – сакавіка бягучага года складае 1,3 працэнтнага пункта. Аналагічная сітуацыя з інвестыцыямі – зніжэнне на 10,9 працэнтнага пункта да I квартала, з паступленнямі даходаў бюджэту – на 2,3 працэнтнага пункта, паказчыкамі прамысловасці і сельскай гаспадаркі (на 2,8% і 1,4 % адпаведна), а таксама гандлю і транспарту. Гэта сведчыць, што недапрацоўваюць і рэгіёны, і абласныя арганізацыі, застаюцца незадзейнічанымі наяўныя рэзервы.
– Пры такой дынаміцы з якімі вынікамі працы выйдзем да канца года? – задаў пытанне Аляксандр Субоцін і прадаставіў слова для даклада старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Вераніцы Забалуевай, прапанаваўшы прааналізаваць, што замінае захоўваць і нарошчваць тэмпы і заслухаць па кожнай канкрэтнай сітуацыі прадстаўнікоў рэгіёнаў, што адстаюць.