Набор на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па спецыяльнасцях, запатрабаваных ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод»
Мэтавая падрыхтоўка – падрыхтоўка спецыялістаў з агульнай вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у дзённай форме атрымання адукацыі.
Перавагі пры паступленні на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі:
– бясплатнае навучанне ў інтарэсах арганізацыі-заказчыка;
– гарантаванае першае працоўнае месца ў авіяцыйнай арганізацыі, з якой быў заключаны дагавор;
– прахадны бал, як правіла, ніжэйшы, чым па агульным конкурсе;
– павялічвае шансы паступіць на жаданую спецыяльнасць.
Мэтавы набор ажыццяўляецца па спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай адукацыі: «Тэхнічная эксплуатацыя паветраных суднаў і рухавікоў», «Тэхнічная эксплуатацыя авіяцыйнага і радыёэлектроннага абсталявання паветраных суднаў», а таксама спецыяльнасцях агульнай вышэйшай адукацыі: «Бяспілотныя авіяцыйныя комплексы» і «Тэхнічная эксплуатацыя паветраных суднаў і сродкаў наземнага забеспячэння палётаў».
Для таго, каб стаць курсантам-мэтавіком, абітурыенту неабходна звярнуцца ў аддзел кадраў ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» і заключыць трохбаковы дагавор. Далей з 27 чэрвеня па 2 ліпеня прадаставіць неабходны пералік дакументаў у прыёмную камісію БДАА і здаць унутранае ўступнае выпрабаванне з 4 па 10 ліпеня.
Падрабязней на сайце abiturient.bgaa.by.
Па інфармацыі прэс-службы БДАА.