Начальнікам упраўлення СК па Віцебскай вобласці прызначаны Аляксандр Гуцко

Начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці прызначаны палкоўнік юстыцыі Аляксандр Гуцко. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Генерал-маёр юстыцыі Павел Ігнатоў, які раней кіраваў дадзеным упраўленнем, вызвалены ад пасады і звольнены са службы ў Следчым камітэце ў запас з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

БЕЛТА