Мікалай Шэрстнёў: газіфікацыя малых населеных пунктаў – уклад у іх будучае развіццё
Сёлета ў Шуміліне пройдуць абласныя "Дажынкі-2021", але кіраўніцтва раёна і вобласці надае ўвагу не толькі пераўтварэнню цяперашняй сталіцы працаўнікоў вёскі. Вялікі падарунак зрабілі для жыхароў Язвіна – вёскі, якая сустракае гасцей раёна, што прыязджаюць з боку Віцебска. "Газіфікацыя такіх пасёлкаў і вёсак, якія размешчаны каля буйных трас, дапамагае іх развіццю. Няма ніводнага прыкладу, калі б з прыходам прыроднага газу ў населены пункт жыццё ў ім спынілася, наадварот – гэта становіцца крокам да развіцця. Таму я лічу, што сёння мы робім уклад у будучае Язвіна", – адзначыў старшыня аблвыканкама.
У Язвіне быў пабудаваны газаправод працягласцю 9,2 км. Кошт праектавання і будаўніцтва, па заключэнні экспертызы, склаў больш за Br1,2 млн, але фактычна на рэалізацыю праекта было затрачана крыху больш за Br1 млн, пры гэтым зэканомілі звыш Br220 тыс. Праекціроўшчыкам выступіў Віцебскі філіял ДП "НДІ Белдзіпратопгаз", а падрадчыкам стаў ААТ "Белгазбуд" у асобе УП "Віцебскгазбуд" і УП "Полацкгазбуд". У вёсцы, дзе пражываюць каля 400 жыхароў, уключаючы дачнікаў, на прыродны газ пераведзены 4 шматкватэрныя жылыя дамы (24 кватэры), раней газіфікаваныя ад рэзервуарнай устаноўкі звадкаванага газу. У перспектыве да падводзячага газаправода падключацца больш за 220 прыватных домаўладанняў і мясцовае сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на развядзенні буйной рагатай жывёлы.
У цэлым у Шумілінскім раёне эксплуатуецца больш за 190 км газавых сетак. Прыродны газ падведзены ў 11 сельскіх населеных пунктах, 5 з 8 аграгарадкоў.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў і намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус