Новыя памятныя мемарыяльныя пліты з'явіліся ў Сенненскім раёне
У в. Навасёлкі Багушэўскага сельсавета на месцы пахавання 191 воіна і партызана прайшла ушанавальная цырымонія адкрыцця дзвюх памятных мемарыяльных пліт.
Дзякуючы фінансавай падтрымцы ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз», арганізацыі РГА «Белая Русь» УП «Віцебскаблгаз» былі выраблены гранітныя пліты, на якіх нанесены 23 раней невядомыя прозвішчы, устаноўленыя Васілём Шатковым, начальнікам службы рэжымаў газазабеспячэння і ўліку расходаў газу УП «Віцебскаблгаз».
Ва ўшанавальнай цырымоніі прыняў удзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Уладзімір Тарэнцьеў, генеральны дырэктар ДВА «Белтопгаз», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксей Кушнарэнка, а таксама старшыня Сенненскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Мароз і старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга і інш.
У межах патрыятычнага мерапрыемства «Памяць пакаленняў» госці наведалі Багушэўскую сярэднюю школу Сенненскага раёна імя А.Э.Марфіцкага. У межах Года гістарычнай памяці прынялі ўдзел ва ўроку памяці «Нам гэты свет завяшчана берагчы».