Новы рэзідэнт СЭЗ «Віцебск» будзе развіваць завод па вытворчасці белай бляхі ў Міёрах
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Металапракатнай кампанія» стала сёмым рэзідэнтам, зарэгістраваным сёлета ў СЭЗ «Віцебск».
Прадпрыемства мае намер рэалізоўваць праект «Развіццё завода па вытворчасці белай бляхі ў г. Міёры на тэрыторыі СЭЗ «Віцебск», што павінна паспрыяць росту аб'ёмаў вытворчасці экспартна-арыентаванай прадукцыі, а таксама ўцягванню ў эканоміку Міёрскага раёна большай колькасці работнікаў вытворчай сферы.
Днямі пасведчанне аб рэгістрацыі дырэктару «Металапракатнай кампаніі» Уладзіміру Дзьяканаву ўручыў кіраўнік СЭЗ «Віцебск» Міхаіл Скурат. Бакі падпісалі дагавор з умовамі дзейнасці ў свабоднай эканамічнай зоне.
"Віцьбічы"