Абласны этап рэспубліканскага конкурсу "SuperПРОФІ-2023" прайшоў у Віцебску
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі Беларусі "SuperПРОФІ-2023" прайшоў у Віцебску. У конкурсе прынялі ўдзел 54 чалавекі з розных раёнаў вобласці ў 10 намінацыях.

"БЕЛТА"
Лепшымі прызнаны:
- адукацыя - Алёна Палясова (Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа)
- культура - Дар'я Багдановіч (Цэнтр культуры "Віцебск"),
- ахова здароўя - Ніколь Кочкіна (Полацкая цэнтральная гарадская бальніца),
- прамысловыя прадпрыемствы - Вікторыя Пашукевіч (Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат),
- па барацьбе з надзвычайнымі сітуацыямі - Мікіта Карабань (Лепельскі РАНС),
- праца з моладдзю - Марыя Жукава (Віцебскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж),
- транспарт і сувязь - Данііл Духовіч (Віцебскі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта"),
- прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання - Ганна Савіцкая (Докшыцкі філіял Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства),
- сацыяльная абарона - Ганна Ларыёнава (Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскага раёна),
- сельская гаспадарка - Анастасія Серабро (Бешанковіцкая раённая ветэрынарная станцыя).

"БЕЛТА"