Абласны фестываль «Маладосць за мір і стварэнне» пройдзе ў Віцебску 1 чэрвеня

Абласны фестываль «Маладзёжь за мір і стварэнне» адбудзецца 1 чэрвеня ў Віцебску.

Арганізатары мерапрыемства – Віцебскі аблвыканкам, Віцебскі гарвыканкам, Віцебскі абласны камітэт ”БРСМ“.

У межах фестывалю запланаваны:

- мітынг-рэквіем «Беларусь памятае. Маладзёжь памятае»(тэатралізаваная замалёўка «Подзвігі, застылыя ў граніце»);

- маладзёжнае шэсце «Насустрач міру і стварэнню»(прадстаўнікі Маладзёжнай сталіцы г.Наваполацка, байцы студэнцкіх атрадаў, прадстаўнікі ГА «БРПА», Школ міру, актывістаў і валанцёраў ГА «БРСМ», кадэтаў, ваенна-патрыятычных класаў, навучэнцаў ССНУ і ВНУ, працоўнай моладзі, спартсменаў пад гукі шоў барабанаў «BARABAND» пройдуць ад плошчы Перамогі да Летняга амфітэатра);

- праца інтэрактыўных пляцовак для ўдзельнікаў фестывалю і жыхароў г.Віцебска каля Летняга амфітэатра:

пляцоўка МНС прадставіць канцэртную праграму, правядзе конкурс «Забегі ў паўзунках» і парад дзіцячай пажарнай тэхнікі. Будзе працаваць выстава пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, усе ахвотныя могуць прыняць удзел у конкурснай праграме з героямі мультфільма «Спецатрад 112», а для самых смелых – атракцыёны «Малады альпініст» і «Дымавая заслона»;

пляцоўка ДАІ уключае ў сябе мноства напрамкаў праваахоўнага руху: выстава ўзбраенняў аддзела міліцыі асаблівага прызначэння, прафарыентацыйны марафон кадравых службаў УУС Віцебскага Аблвыканкама, пляцоўка барацьбы з кіберзлачыннасцю, выстава «Гісторыя пашпарта». Усе ахвотныя могуць праверыць свае веды ў правілах дарожнага руху, праверыць на сабе працу крэсла бяспекі. Таксама будзе арганізавана выстава сучаснай і рэтра міліцэйскай тэхнікі. Веласіпедысты змогуць праверыць свае ўменні на паласе перашкод, а для маленькіх удзельнікаў дарожнага руху будзе працаваць міні-горад са сваім рэгуліроўшчыкам і сапраўднымі правіламі дарожнага руху. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы;

пляцоўка Беларускіх студэнцкіх атрадаўпрапануе ўсім ахвотным прыняць удзел у акцыі «Выбіраем студатрад»(запісацца ў студэнцкія атрады). Для знаўцаў геаграфіі нашай краіны будзе прапанавана паўдзельнічаць у зборы спілс-карты Рэспублікі Беларусь. Будзе працаваць куток студатрадаўскай творчасці – байцы выканаюць пад гітару папулярныя песні руху. Можна азнаёміцца з выстаўкамі лепшых работ конкурсаў «Краскі свету»,  «Іх імёнамі названы» і выстаўкай дасягненняў студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці. Для гасцей пляцоўкі будуць прадугледжаны настольныя гульні: ад БСА-шашак да настольных міні-гульняў па студатрадаўскаму руху. Удзельнікі фестывалю змогуць пры дапамозе валанцёраў ГА «БРСМ» нанесці аквагрым.

пляцоўка ўстаноў адукацыі і ТЦСАН г.Віцебска і Віцебскага раёна, Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусьу рамках рэалізацыі гуманітарнага праекта «Папярэджанне інстытуцыяналізацыі і дэінстытуцыяналізацыя дзяцей ранняга ўзросту і дзяцей з інваліднасцю ў Віцебскай вобласці» правядзе майстар-класы розных накіраванасцей: творчыя, спартыўныя, навуковыя. Ахвотныя змогуць навучыцца вырабляць арыгамі, паштоўкі, талісманы, мяккія цацкі, прыняць удзел у віктарынах і конкурсах, а таксама набыць разнастайную сувенірную прадукцыю.

пляцоўка раённых арганізацый РГА "Белая Русь" г.Віцебска і першаснай арганізацыі УП "Віцебскаблгаз", якія прадэманструюць аварыйную спецыяльную машыну (104) на шасі МАN "Скарпіён", правядуць шэраг інтэрактыўных мерапрыемстваў:   віктарыны, конкурсы, загадкі і г.д.

- ушанавальны канцэрт «Мы маладыя – надзея краіны»,
у рамках якога адбудзецца ўручэнне пуцёвак у Трэці працоўны семестр – 2023. Для ўдзельнікаў фестывалю выступяць лепшыя калектывы вышэйшых навучальных устаноў вобласці, пераможцы студэнцкай вясны - 2023, калектывы студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці, вакальна-інструментальны ансамбль ”Аўрум“ з прэм'ерай песні пра Саюз моладзі і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская.

Праграма

абласнога фестывалю «Маладзёжь за мір і стварэнне»

Месца правядзення:  г.Віцебск

Дата правядзення:  1 чэрвеня 2023 г.

8.30-10.00

Правядзенне дыялогавых пляцовак у гарадах і раёнах вобласці

г.Віцебск:

УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава»;

УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»;

УА «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт»;

УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»;

Віцебскі філіял МІТСО;

г.Наваполацк:

УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай».

11.00

Прыбыццёучастников фестывалю на пл. Перамогі

11.30 – 12.00

Мітынг-рэквіем «Беларусь памятае. Моладзь памятае»

(Мемарыяльны комплекс у гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны)

12.00 – 12.30

Пастраенне на моладзевае шэсце «Насустрач міру
і стварэнню»

(Пл. Перамогі)

12.30 – 13.00

Маладзёжнае шэсце «Насустрач міру і стваральніцтву»
(Пл. Перамогі – вул. Леніна – Летні амфітэатр)

12.00 – 14.00

Работа інтэрактыўных пляцовак МНС, ДАІ, БРСМ, устаноў адукацыі і ТЦСАН, Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь. Работа выязнога гандлю

(Пляцоўка каля Летняга амфітэатра)

14.00 – 16.00

Урачысты канцэрт «Мы маладыя – надзеякраіны», уручэнне пуцёвак у Трэці працоўны
семестр – 2023

(Летні амфітэатр)

16.00 – 19.00

Работа інтэрактыўных пляцовак для насельніцтва г.Віцебска

(Пляцоўка каля Летняга амфітэатра)