Абласны конкурс-марафон «Сям'я ў аб'ектыве» пройдзе ў рамках Тыдня бацькоўскай любові ў Віцебскай вобласці

Областной конкурс-марафон «Семья в объективе» пройдет в рамках Недели родительской любви в Витебской области
Абласны конкурс-марафон «Сям'я ў аб'ектыве» пройдзе з 13 па 18 кастрычніка ў рамках Тыдня бацькоўскай любові ў Віцебскай вобласці.

Старт конкурсу 13 кастрычніка дасць медыямарафон «Сняданак для мамы», у рамках якога ўдзельнікам неабходна прыгатаваць сняданак для любімай мамы. У Дзень маці – 14 кастрычніка – сем'і-ўдзельніцы знімуць «трэндавыя» відэа «ТыкТока» ў рамках медыяконкурсу «Мама ў трэндзе». 15 кастрычніка пройдзе анлайн-эстафета «Праз гады»: удзельнікі створаць калажы з двух фота або падрыхтуюць відэаролік. Дабрачынныя акцыі мерапрыемства адбудуцца ў Дзень дабра #Сям'яЗАдабро – 16 кастрычніка. У Дзень бацькі #Татадапаможа – 17 кастрычніка – сем'ям-удзельніцам неабходна запісаць відэаролікі, прысвечаныя таце (талент, прафесія, хобі і г.д.).

Фіналам конкурсу-марафону стане «Форум маладых сем'яў», які адбудзецца ў Віцебску (18 кастрычніка). Па выніках будуць названы пераможцы, уручаны сертыфікаты і падарункі ўдзельнікам.