Небяспечны псіхатроп амфетамін схаваў грамадзянін Латвіі пад чахол тэлефона, маючы намер увезці яго ў Беларусь. Мытнікі ўзбудзілі крымінальную справу, а чалавека затрымалі

Опасный психотроп амфетамин спрятал гражданин Латвии под чехол телефона, намереваясь ввезти его в Беларусь. Таможенники возбудили уголовное дело, а человека задержали

23-гадовы грамадзянін Латвійскай Рэспублікі меў намер увозіць у Беларусь 1,06 грама амфетаміну. Схаваў небяспечны псіхатроп пад чахлом мабільнага тэлефона.

Грамадзянін уязджаў у нашу краіну на аўто Cadillac SRX праз пункт пропуску «Грыгораўшчына». Службовая сабака мытнай службы імгненна ўказала на магчымае перамяшчэнне гэтым чалавекам забароненых рэчываў. Грамадзянін такі факт першапачаткова адмаўляў.

Дагледзеўшы асабістыя рэчы грамадзяніна, віцебскія мытнікі і выявілі амфетамін. І тады ўжо малады чалавек растлумачыў, што небяспечны псіхатроп ён ужывае, каб не заснуць за рулём.

Праведзена экспертыза, у рамках якой пацверджаны і той факт, што 1,06 грама – гэта буйны памер для дадзенага віду псіхатропу.

Грамадзянін зараз затрыманы. У дачыненні да яго Віцебскай мытняй узбуджана крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь.

Мытня аператыўна апавясціла МЗС Латвіі і сваякоў грамадзяніна аб яго затрыманні. Нягледзячы на гэта, латвійскі бок ладзіць правакацыі, абвяшчаючы праз СМІ аб знікненні дадзенага чалавека ў Беларусі з-за неправамерных дзеянняў беларускіх спецслужбаў.