Вызначаны пераможцы штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ

Вызначаны пераможцы штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ.

Рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 21 красавіка 2021 г. №187 вызначаны пераможцы штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ.

Пераможцамі конкурсу прызнаны:

у намінацыі ”Лепшае друкаванае СМІ Віцебскай вобласці“:
  • у I групе калектыў камунальнага інфармацыйнага унітарнага прадпрыемства ”Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет ”Витьбичи“ і ”Вечерний Витебск“;
  • у II групе калектыў установы ”Рэдакцыя газеты ”Патрыёт“ Ушацкага раёна“;

у намінацыі ”Лепшае тэлевізійнае, радыёвяшчальнае СМІ Віцебскай вобласці“ калектыў установы г.Наваполацка ”Рэдакцыя тэлепраграмы ”Вектар ТВ“;

у намінацыі ”Лепшае сеткавае выданне, інтэрнэт-рэсурс СМІ Віцебскай вобласці“ калектыў установы ”Рэдакцыя газеты ”Браслаўская зорка“;

у намінацыі ”Лепшыя творчыя матэрыялы маладога журналіста ў СМІ“ спецыяльны карэспандэнт установы ”Рэдакцыя абласной газеты ”Витебские вести“ Ляхоўская Кацярына Уладзіміраўна;

у намінацыі ”Лепшы творчы праект у друкаваным СМІ“ вядучы карэспандэнт установы ”Рэдакцыя раённай газеты ”Пастаўскі край“ Сняжкова Інна Аляксандраўна за праект ”Рэха Першай сусветнай“;

у намінацыі ”Лепшы творчы праект у тэлевізійным, радыёвяшчальным СМІ“ калектыў дзяржаўнай установы ”Рэдакцыя праграмы радыёвяшчання ”Пастаўскае мясцовае радыё“ і праграмы тэлебачання ”Паставы-ТВ“ за праекты ”Працаўнікі вёскі“, ”Жыві і памятай“, ”Дзеці вайны“;

у намінацыі ”Лепшы творчы праект у інфармацыйным агенцтве, сеткавым выданні, інтэрнэт-рэсурсе СМІ“ калектыў установы ”Рэдакцыя гарадской газеты ”Наваполацк сёння“ за праекты ”Партрэт Перамогі“ і ”Дарожныя парады“;

у намінацыі ”Лепшыя фотаматэрыялы ў СМІ“ карэспандэнт установы ”Рэдакцыя газеты ”Родныя вытокі“ і праграмы радыёвяшчання Докшыцкага раёна“ Малевіч Яўгенія Валянцінаўна;

у намінацыі ”Лепшая тэлеаператарская праца ў СМІ“ тэлеаператары рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлевізійны цэнтр ”Тэлерадыёкампанія ”Віцебск“ Котаў Сяргей Пятровіч і Чарняк Алег Юр’евіч.