Памятнае гашэнне паштовага канверта з маркай «Дзень беларускага пісьменства» адбылося ў Гарадку
У межах свята адбылася цырымонія гашэння памятнага канверта і арыгінальнай маркі, прысвечанай XXX Дню беларускага пісьменства.
У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Наталля Гардзяенка.
На марцы намаляваны кнігі, пяро, гістарычная забудова, на канверце - скульптурная кампазіцыя "Тарас на Парнасе", краязнаўчы музей, герб горада, эмблема Дня беларускага пісьменства.
Надрукавана канвертаў 30 тыс. экзэмпляраў.