У ліёзненскай школе, якой прысвоена імя героя, адкрылі памятную дошку ў гонар Івана Авекава

Памятную доску в честь Ивана Авекова открыли в лиозненской школе, которой присвоено имя героя

Цяпер памятная дошка з партрэтам Героя Савецкага Саюза лётчыка-знішчальніка Івана Аўдзеевіча Авекава будзе ўпрыгожваць фасад будынка базавай школы. Ліхі пілот (ураджэнец Асінаўкі, цяпер Дубровенскага раёна) – асоба легендарная. На пачатак вайны яму быў усяго 21 год, і ён служыў у 252-ым знішчальным палку. Нявысокі, худзенькі хлапец аказаўся вельмі смелым і мужным. Яму даручалі весці разведку, штурмаваць воражскія аўтакалоны і аэрадромы, суправаджаць у тыл ворага бамбардзіроўшчыкі, а таксама абараняць паветраную прастору ад налётаў ворага. Ужо да сакавіка 1942 года Іван здзейсніў 178 баявых вылетаў! І нездарма «аса» называлі майстрам паветранага бою.

 Аднойчы «ястрабок» Авекава атакавалі адразу 7 нямецкіх знішчальнікаў. Савецкі пілот быў паранены ў нагу і руку, яго «Як» загарэўся… І тады хлапец пайшоў на таран, крылом свайго самалёта яшчэ зачапіў і «мессершміт». А сам цудам застаўся жывы…

У 23 гады яго прадставілі да звання Героя Савецкага Саюза, але смелы хлапец не паспеў атрымаць узнагароду – загінуў. Пахаваны ў Ліпецкай вобласці.

Гісторыю дзіўнага подзвігу хлопцы са школы, названай яго імем, цяпер распавядаюць кожнаму навічку. І вельмі ганарацца тым, што вучацца ў гэтай установе адукацыі. Быць годнымі памяці героя школьнікаў заклікаў і старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін:

– Вучыцеся і жывіце так, каб вы заўсёды маглі з гонарам сказаць: я выпускнік гэтай школы: школы імя Героя Савецкага Саюза Івана Авекава, – напуціў кіраўнік вобласці.

У урачыстай цырымоніі адкрыцця памятнай мемарыяльнай дошкі легендарнага лётчыка-знішчальніка ўдзельнічаў і ягоны траюродны пляменнік Павел Авекаў:

– Дзякуй, што на прыкладзе нашых дзядоў і прадзедаў выхоўваеце цяперашняе пакаленне, – падзякаваў ён ініцыятарам акцыі і прадстаўнікам мясцовых органаў улады, – Гэта вельмі важная праца. Усе мы, народжаныя ў Беларусі, павінны

ы быць героямі сваёй зямлі, сваёй краіны ў памяць аб тых подзвігах, якія здзяйснялі нашы продкі ў гады Вялікай Айчыннай дзеля свабоды і незалежнасці.

"СБ"