Перспектывы партыйнага будаўніцтва, маючыя адбыцца выбары ў Беларусі абмеркавалі з актывам Першамайскага раёна Віцебска
У мерапрыемстве прымаюць удзел памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці, член Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь» Ігар Брыло, кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Яўген Семянічаў, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення партыі «Белая Русь», рэктар УА «ВДУ ім.П. Машэрава» Валянціна Багатырова, старшыня Першамайскага раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Ірына Лашакова, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Першамайскага раёна Віцебска.
- Краіна дастаткова сур'ёзна рыхтуецца да маючай электаральнай кампаніі, - адзначыў Ігар Брыло. - Для кіраўнікоў рознага ўзроўню важна адчуць рэальную сітуацыю ў калектывах, на месцах. У сувязі з гэтым, сёння мы сабралі на дыялогавую пляцоўку самую буйную структуру горада – гэта Першамайскі раён – у асобе кіраўнікоў прадпрыемстваў, намеснікаў па ідэалагічнай рабоце. Мерапрыемства пачнем з уручэння членскіх білетаў партыі «Белая Русь», затым адбудзецца грунтоўная размова.