Першыя вынікі працы аграхолдынгі падвялі на Віцебшчыне
Год таму, 25 лютага, Кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ № 70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці». Менавіта гэты момант у сельскагаспадарчай сферы паўночнага рэгіёну стаў новай кропкай адліку і арыенціровачным маяком, па якім ацэньваюцца вынікі працы АПК.
Прамежкавыя вынікі эфектыўнасці АПК Віцебскай вобласці ў рамках Указа № 70 на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама абмеркавалі старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэрегиянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню Міхаіл Русы, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко, кіраўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў.
Як падзяліўся па выніках пасяджэння Аляксандр Субоцін, для аб'ектыўнай ацэнкі працы АПК Віцебскай вобласці неабходны хаця б год:
— Для дакладнага аналізу неабходны хаця б год. Разам з тым ужо за мінулы перыяд рэгіёну ўдалося дасягнуць пэўных вынікаў, хоць працы трэба яшчэ шмат. Усе паказчыкі крыху выраслі. Добра спрацавалі раслінаводства, жывёлагадоўля. Ёсць і праблемы: не выкананы асноўныя індыкатары (паказчыкі прыбытку, выручкі і г.д.). Больш пільнай увагі патрабуюць пытанні, звязаныя з кадравай палітыкай і кіравальнасцю інтэграцыйных структур, сінхранізацыяй іх дзейнасці як унутры, так і паміж сабой. Не хапае фінансавых патокаў, каб увесь механізм запрацаваў больш інтэнсіўна.
Значнасць апошняга фактару адзначыў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Адначасова падкрэсліў, што яшчэ на этапе падрыхтоўкі нарматыўнай базы на выкананне ўказа вызначаны пералікі арганізацый, заключана 135 дагавораў аб аграпрамысловым аб'яднанні, сфарміраваны сыравінныя зоны. Праведзена інвентарызацыя актываў і абавязацельстваў. Рэструктурызавана 72 працэнты доўгавых абавязацельстваў прадпрыемстваў аграпрамысловых аб'яднанняў (АПА) на суму 2,4 мільярда рублёў.
Пры гэтым прыняцце норм і ўказа не паўплывала на вынікі вытворчай дзейнасці. За час правядзення рэструктурызацыі праца з крэдыторамі вялася да 1 верасня 2020 года, з банкамі — да 1 сакавіка 2021-га. Асноўныя віды сельскагаспадарчых работ: вясенне-палявыя, нарыхтоўка кармоў, уборка ўраджаю, сяўба азімых — былі завершаны без прэферэнцый, прадастаўленых указам. Дзякуючы дакументу толькі з'явілася магчымасць ачысціць рахункі, палепшыць плацежаздольнасць арганізацый, знізіць доўгавую нагрузку.
Трансфармацыя АПК Віцебскай вобласці пакуль у пачатку шляху. Упэўненасць у яго правільнасці ўсцешаюць наступныя вынікі. Так, тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за 2020 год — 105,2 працэнта, у тым ліку ў аграпрамысловых аб'яднаннях — 103. У жывёлагадоўлі выраблена741 тысяча тонны малака, тэмп да 2019-га — 103 працэнты. Валавы надой малака ў аграпрамысловых аб'яднаннях — 440 тысяч тон, прырост — 3 працэнты. Характэрны і наступны момант: за час рэалізацыі ўказа многія гаспадаркі палепшылі паказчыкі. Напрыклад, надоі выраслі ў Талачынскім райаграсэрвісе, «Коханава-АГРА», «Леанішэна» і інш. Больш высокай ураджайнасцю могуць пахваліцца сельгаспрадпрыемствы «Докшыцкі» і «Рыдамльскі». Палепшылася культура земляробства ў цэлым.
— У складзе нашага аграхолдынгу 4 перапрацоўваючыя прадпрыемствы, 25 сельскагаспадарчых, адно па захоўванні збожжа з 34 аб'ектамі гандлёвай сеткі, 2 райаграсэрвісы і Аршанская птушкафабрыка. Перш за ўсё мы імкнуліся забяспечыць устойлівую працу аб'яднання і на гэтай аснове павысіць узровень жыцця работнікаў. У саюзе з перапрацоўшчыкамі ў прадпрыемстваў з'явілася магчымасць захаваць калектывы, працоўныя месцы, забяспечыць занятасць каля тысячы чалавек, а таксама вытворчую базу, на аснове якой можна развівацца далей.
І ў пацвярджэнне сваіх слоў прывёў наступны факт: з кастрычніка 2020 года прадпрыемствы Аршанскага аб'яднання не маюць запазычанасці па абавязковых адлічэннях у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і выплаце заработнай платы. Палепшыўся і агульны фінансавы стан прадпрыемстваў. Разам з гэтым асноўным стрымліваючым фактарам дынамікі развіцця Максім Бакураў лічыць недахоп сродкаў, неабходных для рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў, ферм і набыцця сельскагаспадарчай тэхнікі. Яркі таму прыклад — філіял «СГЦ «Задняпроўскі» Аршанскага КХП. Цяпер гэта самае праблемнае прадпрыемства аграхолдынгу, што абумоўлена высокай ступенню зносу яго свінагадоўчага комплексу. Аб'екту ўжо 36 гадоў, што цягне мноства спадарожных праблем: высокая энергетычная складніковая ў сабекошце прадукцыі, нізкі ўзровень прадукцыйнасці і г.д. Выдаткі ў свінагадоўлі не перакрываюцца прыбытковай працай у раслінаводстве і вытворчасці малака.
Плани на будучаеh2>Віцебшчына імкнецца стварыць максімальна прывабныя ўмовы для працы ў аграрным сектары, павысіць прэстыж галіны і пераламіць сітуацыю з кадравым дэфіцытам. Як і раней, адной з дамінант будзе паляпшэнне інфраструктуры на вёсцы, а таксама матэрыяльнае стымуляванне работнікаў. Акрамя таго, далейшае развіццё сельскагаспадарчай галіны рэгіён звязвае з развіццём буйнатаварнай вытворчасці, рэканструкцыяй старых і ўзвядзеннем новых жывёлагадоўчых аб'ектаў, абнаўленнем парку сельскагаспадарчай тэхнікі, высокая зношанасць якога стрымлівае магчымасці аграрыяў рэгіёна.
Што змянілася
У адпаведнасці з Указам № 70 на базе перапрацоўваючых прадпрыемстваў створана сем аграпрамысловых аб'яднанняў: ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат», ААТ «Пастаўскі малочны завод», ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат», ААТ «Полацкі малочны камбінат», ААТ «Малако» г. Віцебск, ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод». У іх увайшлі 142 арганізацыі, у тым ліку 18 прамысловых, 10 абслугоўваючых, 3 гандлёвыя і 111 сельскагаспадарчых. Гэта камбінаты і заводы з найбольшай канцэнтрацыяй выручкі і завершаным цыклам вытворчасці: ад поля да прылаўка. Галоўная мэта — нарошчванне аб'ёмаў сельскагаспадарчай прадукцыі, каб у выніку цалкам загрузіць вытворчыя магутнасці перапрацоўваючых прадпрыемстваў. У выніку аб'яднання агульная плошча сельгасугоддзяў інтэграцыйных структур — 769 тысяч гектараў, або 62 працэнты ад усёй іх колькасці, у тым ліку плошча ворнай зямлі — 494 тысячы гектараў. Колькасць буйной рагатай жывёлы — 347 тысяч галоў (66 працэнтаў ад абласной), свіней — 155 тысяч (37), птушкі — 1,8 мільёна (28). Колькасць працуючых у аграпрамысловых аб'яднаннях — 30,8 тысячы чалавек.Рана рабіць высновы
Фактычна ўказ пачаў працаваць з красавіка — мая 2020 года. Усе юрыдычныя моманты па стварэнні інтэграцыйных структур цалкам завершаны 27 жніўня. Таму часу, калі сельгасарганізацыі сапраўды працавалі ў новых умовах, прайшло не так ужо і шмат — крыху больш за паўгода. Між тым для аб'ектыўнай ацэнкі працы АПК вобласці неабходны хаця б год.Прамежкавыя вынікі эфектыўнасці АПК Віцебскай вобласці ў рамках Указа № 70 на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама абмеркавалі старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэрегиянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню Міхаіл Русы, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко, кіраўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў.
Як падзяліўся па выніках пасяджэння Аляксандр Субоцін, для аб'ектыўнай ацэнкі працы АПК Віцебскай вобласці неабходны хаця б год:
— Для дакладнага аналізу неабходны хаця б год. Разам з тым ужо за мінулы перыяд рэгіёну ўдалося дасягнуць пэўных вынікаў, хоць працы трэба яшчэ шмат. Усе паказчыкі крыху выраслі. Добра спрацавалі раслінаводства, жывёлагадоўля. Ёсць і праблемы: не выкананы асноўныя індыкатары (паказчыкі прыбытку, выручкі і г.д.). Больш пільнай увагі патрабуюць пытанні, звязаныя з кадравай палітыкай і кіравальнасцю інтэграцыйных структур, сінхранізацыяй іх дзейнасці як унутры, так і паміж сабой. Не хапае фінансавых патокаў, каб увесь механізм запрацаваў больш інтэнсіўна.
Значнасць апошняга фактару адзначыў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Адначасова падкрэсліў, што яшчэ на этапе падрыхтоўкі нарматыўнай базы на выкананне ўказа вызначаны пералікі арганізацый, заключана 135 дагавораў аб аграпрамысловым аб'яднанні, сфарміраваны сыравінныя зоны. Праведзена інвентарызацыя актываў і абавязацельстваў. Рэструктурызавана 72 працэнты доўгавых абавязацельстваў прадпрыемстваў аграпрамысловых аб'яднанняў (АПА) на суму 2,4 мільярда рублёў.
Пры гэтым прыняцце норм і ўказа не паўплывала на вынікі вытворчай дзейнасці. За час правядзення рэструктурызацыі праца з крэдыторамі вялася да 1 верасня 2020 года, з банкамі — да 1 сакавіка 2021-га. Асноўныя віды сельскагаспадарчых работ: вясенне-палявыя, нарыхтоўка кармоў, уборка ўраджаю, сяўба азімых — былі завершаны без прэферэнцый, прадастаўленых указам. Дзякуючы дакументу толькі з'явілася магчымасць ачысціць рахункі, палепшыць плацежаздольнасць арганізацый, знізіць доўгавую нагрузку.
Трансфармацыя АПК Віцебскай вобласці пакуль у пачатку шляху. Упэўненасць у яго правільнасці ўсцешаюць наступныя вынікі. Так, тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за 2020 год — 105,2 працэнта, у тым ліку ў аграпрамысловых аб'яднаннях — 103. У жывёлагадоўлі выраблена741 тысяча тонны малака, тэмп да 2019-га — 103 працэнты. Валавы надой малака ў аграпрамысловых аб'яднаннях — 440 тысяч тон, прырост — 3 працэнты. Характэрны і наступны момант: за час рэалізацыі ўказа многія гаспадаркі палепшылі паказчыкі. Напрыклад, надоі выраслі ў Талачынскім райаграсэрвісе, «Коханава-АГРА», «Леанішэна» і інш. Больш высокай ураджайнасцю могуць пахваліцца сельгаспрадпрыемствы «Докшыцкі» і «Рыдамльскі». Палепшылася культура земляробства ў цэлым.
Сродкаў пакуль не хапае
На станоўчых зменах, звязаных з працай у складзе новых структур, акцэнтаваў увагу кіраўнік Аршанскага аграпрамысловага аб'яднання Максім Бакураў:— У складзе нашага аграхолдынгу 4 перапрацоўваючыя прадпрыемствы, 25 сельскагаспадарчых, адно па захоўванні збожжа з 34 аб'ектамі гандлёвай сеткі, 2 райаграсэрвісы і Аршанская птушкафабрыка. Перш за ўсё мы імкнуліся забяспечыць устойлівую працу аб'яднання і на гэтай аснове павысіць узровень жыцця работнікаў. У саюзе з перапрацоўшчыкамі ў прадпрыемстваў з'явілася магчымасць захаваць калектывы, працоўныя месцы, забяспечыць занятасць каля тысячы чалавек, а таксама вытворчую базу, на аснове якой можна развівацца далей.