Першы камбайнер-двухтысячнік з'явіўся ў Віцебскай вобласці
Аляксандр працуе нарыхтоўшчыкам больш за 20 гадоў. За гэты час ён зарэкамендаваў сябе як высокакласны спецыяліст, які заўсёды дабіваецца высокіх вытворчых вынікаў. Не аднойчы праца механізатара была адзначана ўзнагародамі рознага ўзроўню.
Навіншаваць перадавіка з дасягненнем высокага выніку прыехалі кіраўніцтва раёна, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Андрэй Булаўкін, прафсаюзны лідар аграрыяў Віцебшчыны Таццяна Дзіканава, старшыня Чашніцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Іна Шыбанава.
Таццяна Дзіканава падзякавала нарыхтоўшчыка за працу, пажадала яму не спыняцца на дасягнутым і ў далейшым заваёўваць вытворчыя вяршыні.
Дыпломы і падарункі ад аграрнага прафсаюза Віцебшчыны - галоўнаму Герою сённяшняга дня!
Аляксандр Зябко запэўніў гасцей, што працягне працаваць з поўнай аддачай сіл.