Пётра Пархомчык і Аляксандр Субоцін азнаёміліся з ходам палявых работ у Бешанковіцкім раёне
Высокага госця ў паездцы суправаджалі таксама старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Ягораў, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Мікалай Караткевіч, начальнік упраўлення земляробства, раслінаводства і кармавытворчасці камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый Неразя.
Сустрэча адбылася ў СВК «Вядзярава», на рапсавым полі каля вёскі Прыдзвінне. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Галіна Унуковіч і яе першы намеснік – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Бухалавіч праінфармавалі аб ходзе палявых работ у раёне, у прыватнасці, корманарыхтоўчай кампаніі. На парадку дня – уборка збожжавых і зернебабовых. Таму абмеркавалі таксама пытанні гатоўнасці збожжаўборачных камбайнаў. Дырэктар СВК «Вядзярава» Васіль Беразко азнаёміў з ходам палявых работ у сельгаспрадпрыемстве. Гаспадарка сёння ўжо прыступіла да ўборкі азімага рапсу, які займае 236 га вядзяраўскіх палёў. Ураджайнасць культуры складае парадку 20 ц/га. Віцэ-прэм'ер быў уражаны дакладнай арганізацыяй работы і баявым настроем прыдзвінцаў, пажадаўшы аграрыям захаваць яго ў гэты самы гарачы час залатой жніва.