Пяцёра спартсменаў з Віцебскай вобласці прымуць удзел у Паралімпійскіх гульнях у Токіо
Трое нашых землякоў выступяць у спаборніцтвах па плаванні (з 25 жніўня па 2 верасня). Гэта аршанец Аляксей Талай, а таксама наваполачане Рыгор і Анастасія Зудзілавы.
Спаборніцтвы па фехтаванні ў інвалідных калясках з удзелам полацкага спартсмена Андрэя Праневіча запланаваны на 25-26 жніўня. Дзюдаістка Алена Багданава з Оршы выйдзе на старт 28 жніўня.