Амаль 160 чалавек накіраваны службай занятасці Віцебскай вобласці на прафабучэнне
За студзень – сакавік 2021 г. на прафесійнае навучанне службай занятасці вобласці накіравана 158 чалавек, з іх з гарантыяй наступнага працаўладкавання 63 чалавекі.
Навучанне ажыццяўлялася па прафесіях: электраманцёр, кіроўца пагрузчыка, слесар-сантэхнік, повар, прадавец. Беспрацоўнымі таксама асвойвалася праграма навучальных курсаў ˮАсновы бізнеспланавання“, пасля чаго 17 чалавек са складу прайшоўшых навучанне атрымалі субсідыю на адкрыццё уласнай справы.
Прафесійная падрыхтоўка, перападрыхтоўка беспрацоўных і іншых катэгорый грамадзян, асваенне імі зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў
Служба занятасці прапануе і гарантуе:
- бясплатны медыцынскі агляд пры афармленні на навучанне;
- бясплатнае навучанне новым прафесіям з мэтай прадастаўлення грамадзянам магчымасці атрымання неабходных для аднаўлення (пачатку) працоўнай дзейнасці прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў з улікам грамадскіх патрэбнасцей і ў адпаведнасці з наяўнымі схільнасцямі, здольнасцямі, навыкамі і асаблівасцямі іх псіхафізічнага развіцця;
- выплату стыпендыі ў перыяд праходжання навучання;
- аказанне матэрыяльнай дапамогі ў перыяд навучання ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;
- аплату транспартных выдаткаў і затрат, звязаных з пражываннем грамадзян, накіраваных на навучанне ў іншую мясцовасць;
- па жаданні беспрацоўнага – навучанне з гарантыяй наступнага працаўладкавання пры наяўнасці заявак наймальнікаў.
Грамадзянам, якія паспяхова завяршылі навучанне, выдаюцца адпаведныя дакументы ўстаноўленага ўзору.
Звяртацца за садзейнічаннем трэба ў тэрытарыяльныя органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Арганы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне могуць цалкам або часткова кампенсаваць наймальнікам, установам ПУС і ЛПС МУС затраты на прафесійнае навучанне:
- работнікаў, якія падлягаюць вызваленню,
- абавязаных асоб,
- вызваленых або работнікаў, якія ўпершыню шукаюць працу,
- асоб, прыцягнутых да працы,
- калі яно арганізуецца імі ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.