Амаль 170 тыс. чалавек наведалі краязнаўчы музей у Віцебску і яго філіялы ў 2022 годзе
Паводле яго слоў, 2020 і 2021 гады аказаліся складанымі з-за пандэміі каранавіруса. Наведвальнасць у гэты перыяд значна знізілася, вялікі спад колькасці гасцей назіраўся нават у найбольш папулярных філіялах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. "У мінулым годзе мы аднавілі ранейшы ўзровень наведвальнасці. Дастаткова шмат было гасцей з Расіі, намяціўся значны рост у цэлым. За год у музеі і яго філіялах пабывалі 169 тыс. 630 чалавек, прэзентавана 115 выставак. Акрамя гэтага былі і розныя мерапрыемствы, звязаныя з Днём музеяў, каляндарным цыклам, якія праходзяць падчас фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", - удакладніў Валерый Шышанаў. - Калі раней найбольш папулярным месцам сярод нашых філіялаў быў музей-сядзіба І.Я. Рэпіна "Здраўнёва", то цяпер актыўна наведваліся выстаўкі ў Ратушы і мастацкім музеі".
Нязьменным лідарам па колькасці экскурсійных груп школьнікаў засталася пастаянная выстаўка аб прыродзе паўночнага рэгіёна. Вялікую цікавасць выклікала і гісторыя старажытнага Віцебска IX-XIV стст., дзе прадстаўлены матэрыялы раскопак і дадзеныя аб мясцовых помніках культуры. Сярод найбольш паспяховых часовых праектаў апынуліся ўнікальная масонская экспазіцыя з дарэвалюцыйнага збору вядомага віцебскага калекцыянера Вацлава Фёдаравіча "Спадчына адзiнай Беларусi" да Дня народнага адзінства і выстаўка работ мастака, скульптара, пісьменніка, археолага Язэпа Драздовіча. "Рады, што тэматыка нашай культурнай спадчыны прыцягвае ўвагу. Можна сказаць, мы аднавілі наведвальнасць і спадзяемся, што 2023-ы таксама дасць добрыя вынікі. У нас усталёўваюцца добрыя сувязі з турфірмамі Расіі. Спадзяемся, што і беларускія турфірмы і наведвальнікі будуць актыўныя", - адзначыў намеснік дырэктара музея.
Ён дадаў, што папулярнымі ў гасцей школьнага ўзросту апошнім часам сталі квэсты па выстаўках. Гэту форму працы ў музеі будуць удасканальваць, як і тэхнічную базу. Бо мультымедыйныя сродкі, інтэрактыўныя панэлі і гульнявыя зоны гарманічна дапаўняюць выставачныя праекты.
"БЕЛТА"