Падарункі і цёплыя пажаданні: Анатоль Ліневіч наведаў Віцебскі сацыяльны пансіянат «На Дзвіне»
Звяртаючыся да іх, Анатоль Ліневіч адзначыў, што пра кожнага з прысутных можна напісаць кнігу.
– Кожны з вас доўгі час працаваў на дабро нашай краіны, таму і дзяржава не павінна заставацца ўбаку. Нам важна ў гэтыя святочныя дні праявіць клопат, аказаць увагу старэйшаму пакаленню. Жадаю вам здароўя, добрага настрою і ўтульнасці, – сказаў Анатоль Ліневіч.


Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання ўручыў сертыфікат на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, а жыхароў парадаваў салодкімі падарункамі. Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі сацабароны і прафсаюза вобласці. Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Барыс Ефрэмаў расказаў, што пантэрнат «На Дзвіне» ўключаны ў інвестпраграму вобласці на 2025 год і неўзабаве тут пачнецца рэканструкцыя.
– Наша дзяржава сацыяльна арыентаваная, і ўсё, што сёння робіцца, накіравана на падтрымку ўразлівых слаёў насельніцтва, каб забяспечыць ім годнае жыццё, – падкрэсліў Барыс Ефрэмаў.
Святочны настрой падапечным Віцебскага сацыяльнага пантэрната «На Дзвіне» падарылі творчыя калектывы УП «Віцебскаблгаз», якія прэзентавалі канцэртную праграму.
Даведка «ВВ»: Цяпер у пансіянаце пражывае 333 пажылых чалавекі. Сярод іх інваліды Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні канцлагераў.