Падрыхтоўку ўстаноў адукацыі Віцебшчыны да новага навучальнага года абмеркавалі на чарговым пасяджэнні аблвыканкама
Кіраўнік вобласці Аляксандр Суббоцін адзначыў, што першачарговая задача – бяспечныя, камфортныя і здароўезберагальныя ўмовы для навучання дзяцей.
Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома паведаміў, што 1 верасня за парты сядуць каля 116 300 навучэнцаў. Дзмітрый Леанідавіч распавёў, што робіцца і будзе зроблена для таго, каб школьнікі і навучэнцы займаліся ў камфортных сучасных умовах. Таксама завастрыў увагу на праблемах, вырашэнне якіх залежыць і ад таго, якую ўвагу пытанням сістэмы адукацыі надаюць кіраўнікі раёнаў.
З 1084 будынкаў устаноў адукацыі 739 (68 працэнтаў) старэйшыя за 40 гадоў. У сувязі з гэтым усё часцей узнікае неабходнасць правядзення капітальных рамонтаў і мадэрнізацыі, а часам і рэканструкцыі ў цэлым.
– Пры правядзенні рамонту спортзала ў сярэдняй школе № 2 гарадскога пасёлка Шуміліна (будынак 1956 года пабудовы) выявіліся дэфекты нясучых канструкцый, несумяшчальныя з далейшай эксплуатацыяй памяшкання. У выніку давялося знесці спартыўную залу і ўзводзіць новую, – прывёў прыклад Дзмітрый Хома.
У той жа час толькі ў 11 будынках патрабуюцца капрамонты асобных будаўнічых элементаў, якія ўплываюць на агульны тэхнічны стан, падкрэсліў кіраўнік галіны. Гэта стала вынікам таго, што на працягу 2017 – 2021 гадоў абласным выканаўчым камітэтам і Саветам дэпутатаў, раённымі і гарадскімі выканкамамі праведзена значная праца па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, правядзенні рамонтных работ. На гэтыя мэты было накіравана каля 180 мільёнаў рублёў.
У межах мадэрнізацыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь у 35 установах былі выкананы капітальныя рамонты на суму больш за 50 мільёнаў рублёў. Акцэнт тады быў зроблены на замене інжынерных сістэм, капітальных рамонтах дахаў і харчаблокаў, умацаванні канструкцый і стварэнні спартыўных пляцовак.
Усе работы па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі павінны быць завершаны да 15 жніўня.
"Віцьбічы"