На абласным савеце па працоўных і сацыяльных пытаннях у Віцебску абмеркавалі падыходы па забеспячэнні прадпрыемстваў кадрамі рабочых спецыяльнасцей
З улікам тэндэнцый, якія складваюцца, неабходны комплексны падыход да вырашэння праблем на рынку працы. Гэтаму пытанню было прысвечана пасяджэнне абласнога савета па працоўных і сацыяльных пытаннях пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама Анжалікі Нікіцінай.
Забеспячэнне прадпрыемстваў і арганізацый кваліфікаванымі кадрамі, замацаванне на першых працоўных месцах маладых спецыялістаў, прадухіленне плыннасці кадраў – пытанні, якія вырашаюць установы прафесійнай адукацыі, службы занятасці, прафсаюзы і непасрэдна працадаўцы.
Сярод мерапрыемстваў, якія паспрыяюць пераадоленню дэфіцыту кадраў, – актуалізацыя заявак на іх падрыхтоўку ў АС «Дзяржзаказ і прыём», фарміраванне кантрольных лічбаў прыёму ва ўстановы адукацыі, заключэнне мэтавых дагавораў, перападрыхтоўка кадраў, матэрыяльнае стымуляванне маладых спецыялістаў, прадастаўленне арэнднага жылля і інтэрнатаў.