Памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці прызначаны Анатоль Ліневіч
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў Анатоля Ліневіча памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці.
Нарадзіўся Анатоль Ліневіч у 1968 годзе ў вёсцы Сухаполь Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1992 год), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (2004), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2008).
Пачынаў працоўны шлях у 1992 годзе начальнікам мехатрада саўгаса "Ружанскі" Пружанскага раёна.
У 2000 годзе стаў старшынёй калгаса імя Ленінскага камсамола, у 2002 - дырэктарам ААТ "Жураўлінае" у тым жа раёне, а ў 2007 узначаліў ААТ "Агракамбінат "Мачулішчы" Мінскага раёна.
У 2011-2012 гадах працаваў першым намеснікам генеральнага дырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Агракамбінат "Мачулішчы".
З 2012 па 2016 год займаў розныя пасады ў Пружанскім і Дзяржынскім раённых выканаўчых камітэтах.
Да прызначэння памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч працаваў старшынёй Капыльскага райвыканкама.
БЕЛТА. Фота з сайта Капыльскага райвыканкама.