Старшынёй камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама назначана Вераніка Забалуева

Старшынёй камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама назначана Вераніка Забалуева.

Вераніка Віктараўна нарадзілася ў 1983 годзе ў Віцебску.

У 2006 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», у 2013-м Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

Вераніка Забалуева каля 6 гадоў працавала ў сістэме гандаль. З 2008-га – інжынер Віцебскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.

З 2011 года працуе ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама: прайшла працоўны шлях ад вядучага спецыяліста да намесніка старшыні.