Старшыні верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі Наталля Качанава і Валянціна Матвіенка наведалі павільёны на Форуме рэгіёнаў у Віцебску

Председатели верхних палат парламентов Беларуси и России Наталья Кочанова и Валентина Матвиенко посетили павильоны на Форуме регионов в Витебске
Ад навацый рэгіёнаў да сучаснага жывапісу – такім аказаўся спектр інтарэсаў старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай і яе расійскай калегі – кіраўніка Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціны Матвіенкі.

Спікеры верхніх палат разам з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым, старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Субоціным і гасцямі з Расіі сёння наведалі выставы «Беларусь інтэлектуальная» і дасягненняў народнай гаспадаркі рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якія разгарнуліся на XI Форуме рэгіёнаў у Віцебску.




Аднак перш чым акунуцца ў свет тэхналогій і навацый гасцям нагадалі пра 1050-гадовую гісторыю горада на Дзвіне. Ладдзя, княгіня Вольга і непаўторны герб горада, вагой паўтоны – усё гэта паказалі гасцям супрацоўнікі абласнога краязнаўчага музея, якія адмыслова прывезлі каштоўныя экспанаты.



Губернатары Смаленскай і Пскоўскай абласцей Васіль Анохін і Міхаіл Ведэрнікаў прадэманстравалі дасягненні сваіх рэгіёнаў і расказалі пра сумесныя праекты з беларускімі партнёрамі, а затым прыйшла чарга здзіўляць беларусаў.

Валянціна Матвіенка не хавала свайго інтарэсу да сучасных станкоў, і нават паспрабавала сябе ў ролі аператара інавацыйнага абсталявання, выпушчанага на Гомельскім заводзе станкоў і вузлоў. ААТ «Гродна Азот» таксама прадэманстравала свае апошнія распрацоўкі. Не засталіся ўбаку і віцебскія вытворцы. Стэн «Віцязя» таксама апынуўся ў полі інтарэсаў гасцей.





Экскурсія завяршылася ў павільёне віцебскіх мастакоў, якія працягваюць традыцыі авангарднага мастацтва, народжанага ў 20-я гады мінулага стагоддзя ў Віцебску.