Прадстаўнікі Віцебскай вобласці прымаюць удзел у міжнародным форуме ТІБО-2024

Представители Витебской области принимают участие в международном форуме ТИБО-2024
У Мінску адкрыўся міжнародны форум ТІБО-2024. Больш за 260 кампаній з 15 краін прыехалі ў Мінск на форум «ТІБО», каб абмяняцца перадавым вопытам.

Адукацыйныя інавацыйныя распрацоўкі прэзентуюць вядучыя ВНУ нашай краіны. У тым ліку і прадстаўнікі Віцебшчыны - Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. Машэрава, Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі.

Адным з прэзентаваных напрамкаў стала цыфравізацыя цеплавых сетак. Дадзеныя праекты рэалізаваны ў Маладзечне, Оршы, Наваполацку.

УП «Віцебскаблгаз» прадставіў новы лічбавы навучальны трэнажор для адпрацоўкі навыкаў у сферы абслугоўвання ўнутрыдомавага газавага абсталявання.

ААТ «Віцязь» на сваім стэндзе прадставіў апошнія распрацоўкі прадпрыемства: тэлевізійную тэхніку і электразарадныя станцыі для электратранспарту.

УДГУ імя П.М. Машэрава на TIBO прадстаўляе праект VR-квест "Падарожжа па памятных мясцінах Беларусі", а таксама віртуальны музей маці, распрацоўку "Дом-школа-дом", інтэлектуальныя праграмныя прадукты для ўрачоў-стаматолагаў і УГД.

Форум ТІБО – унікальная пляцоўка для абмену перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій, аналізу лепшых сусветных практык лічбавай трансфармацыі і абмеркавання перспектыў эфектыўнага выкарыстання найноўшых тэхналагічных трэндаў у традыцыйных галінах эканомікі.


"ВІЦЕБСКАЯ ОБЛАСТЬ. ОФИЦИАЛЬНО"