Прадстаўнікі Віцебскай вобласці сталі пераможцамі нацыянальнага конкурсу «Прапрымальнік года»
Пастановай Савета Міністраў ад 11 кастрычніка 2021 г. № 571 вызначаны пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках дзейнасці за 2020 год. Сярод лепшых у пяці намінацыях – прадстаўнікі Віцебскай вобласці.
Так, у намінацыі «Паспяховы старт» дыпломам адзначана ТАА «Мона шарм»;
«Стабільны поспех» – СВААТ «Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел»;
«Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці» – ТАА «КімаБел»;
«Эфектыўны бізнес у сферы паслуг» – ТАА «Група кампаній «Рэсурскантроль»;
«Эфектыўны індывідуальны бізнес» – індывідуальны прадпрымальнік Алег Малашанка.