Прэм'ер-міністр наведаў «Талачынскі кансервавы завод»
Талачынскі кансервавы завод – прадпрыемства шматпрофільнае. Вырошчвае бульбу, рапс, збожжа, садавіну, ягады, вырабляе натуральныя сокі, пладовыя і фруктовыя віны, адзінае ў Беларусі вырабляе замарожаную бульбу фры.
– Перспектывы ў нашага прадпрыемства вялікія, але нам трэба знайсці дзесьці грошы на шэсць запланаваных аб'ектаў. Адзін з найбуйнейшых – гэта бульбасховішча на 20 тысяч тон, у якім можна было б забяспечваць тэхналагічную захаванасць сыравіны для вытворчасці бульбы фры. Гэта спецыфічная вытворчасць, дзе трэба вытрымліваць пэўную тэмпературу, вільготнасць і іншыя параметры пры захоўванні, – расказаў дырэктар кансервавага завода Анатоль Анюхоўскі.
Побываўшы ва ўсіх падраздзяленнях прадпрыемства, Прэм'ер-міністр адзначыў добрую дынаміку яго развіцця і важнасць праекта па вытворчасці бульбы фры не толькі для вобласці, але і ў цэлым для краіны. Такая вытворчасць – адзіная ў рэспубліцы. Нават у Расійскай Федэрацыі такіх усяго дзве, але працуюць яны не вельмі стабільна. Адпаведна попыт на прадукцыю вельмі вялікі. Завод экспартуе такую бульбу ў Расію, Кыргызстан, Казахстан.
Але асвойваюць тут новы для сябе від працы зусім нядаўна, пакуль ідзе наладка абсталявання, а тэхналогія досыць адчувальная да якасці сыравіны – бульбы.
– Новае сховішча патрэбна, праект добры, але яго трэба крыху зрабіць таннейшым. Думаю, што за месяц мы адпрацуем схему фінансавання, і ў наступным годзе змогуць прыступіць да будаўніцтва. Усё роўна раней за наступны год не пачнуць, таму што трэба правесці экспертызу дакументацыі. Але ўзвядзенне не павінна стаць доўгатэрміновым. Максімум на гэта адводзіцца два гады, але лепш укласціся ў год і тры месяцы, – нацэліў кіраўніцтва прадпрыемства Раман Галоўчанка.
Прэм'ер-міністр таксама звярнуў увагу, што сховішчаў у краіне хапае для таго, каб змясціць увесь сабраны ўраджай. Па агародніне і частцы садавіны, такіх як яблыкі, аб'ём вытворчасці шматкроць перавышае аб'ём спажывання.
– Усё, што трэба захаваць для ўнутранага спажывання, ёсць дзе захоўваць. Іншае пытанне – якасць захоўвання. Сховішчы ёсць рознага тыпу, але нават самыя простыя дазваляюць захаваць ураджай у нармальным выглядзе да сакавіка. Новы з'яўляецца толькі ў маі, чэрвені і далей. І гэтыя два-тры месяцы крытычныя для таго, каб забяспечыць таварны выгляд прадукцыі. Каб не было падсохлых яблыкаў і зморшчанай бульбы, патрэбны сховішчы іншага тыпу, якія працуюць на іншых тэхналогіях. Пабудаваць іх нескладана, але дастаткова дорага. Таму мы паступова будзем замяняць старыя сховішчы новымі, сучаснымі.
Ураджай сёлета добры не толькі па збожжавых каласавых, але і па агародніне і садавіне. Яны будуць запасаны і для гандлю, і для грамадскага харчавання, і для сацыяльных устаноў.
– Мы прымаем меры, каб павялічыць аб'ёмы гарантаванага закладвання прыкладна на 30 працэнтаў. І ўжо цяпер павінны быць заключаны даўгачасовыя дагаворы аб'ектаў гандлю з пастаўшчыкамі, з тымі, хто будзе захоўваць ураджай. Вытворца будзе ведаць, што ў яго будуць выбіраць прадукцыю і хто канкрэтна, гандлёвыя сеткі таксама будуць спакойныя, што не трэба шукаць, ёсць стабільны пастаўшчык. Парадка 40 працэнтаў ад агульнага аб'ёму спажывання бульбы ўжо затрахтавана. У бліжэйшы час давядзем гэта да канца, цэны будуць больш стабільныя і з-за багатага ўраджаю трохі ўпадуць, – перакананы Прэм'ер-міністр.