Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка наведаў Ушацкі раён
У праграме паездкі – знаёмства з эканамічным і сацыяльна-культурным патэнцыялам рэгіёна, наведванне знакавых аб'ектаў. Як адзначыў прэм'ер-міністр, першапачаткова было задумана наведванне аднаго аб'екта, уключанага ў рэспубліканскую інвестпраграму, але затым вырашана больш дэталёва прааналізаваць сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.
Раман Галоўчанка заслухаў даклады старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна і старшыні Ушацкага райвыканкама Сяргея Садоўскага.
У планах – наведванне фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Юнацтва-Ушачы», Ушацкага музея народнай славы імя Героя Савецкага Саюза В. Лабанка, філіяла «Ушацкі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт», дзе рэалізуецца праект «Пашырэнне і тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці бялкова-вітамінных дабавак са стварэннем цэха па перапрацоўцы бялкова-тлушчавой сыравіны» ў рамках праграмы «Адзін раён – адзін праект».