Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне Юрыя Раманоўскага рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Президент дал согласие на назначение Юрия Романовского ректором Полоцкого госуниверситета
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы рашэнне аб прызначэнні Юрыя Раманоўскага новым рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, абазначыў галоўныя задачы для кіраўніка ВНУ.


"Вам давядзецца папрацаваць ва ўніверсітэце і працягнуць тыя добрыя справы, якія былы рэктар пачаў (прэжнi рэктар Алег Раманоўскі пакінуў свой пост і быў абраны старшынёй рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". ). Думаю, у вас гэта атрымаецца", - сказаў Прэзідэнт.

Гаворачы пра кандыдатуру новага рэктара, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго пазітыўна характарызавала Ірына Кітурка - рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у якім Юрый Раманоўскі працаваў першым прарэктарам. "Я не думаю, што рэктар Гродзенскага ўніверсітэта даў вам рэкамендацыю - пазбавіўся ад вас. Думаю, што гэта не так, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Яна чалавек таксама надзейны, разумее, што робіць. Мы паважаем людзей, якія вас рэкамендавалі, яны нясуць за гэта адказнасць. Вельмі спадзяюся, што ў вас у Полацку атрымаецца. Будуць нейкія пытанні - звяртайцеся, будзем дапамагаць, падтрымліваць. Ну і вы паглядзіце па баках, вам карысна з захаду на ўсход фактычна, у калыску нашай дзяржаўнасці трапіць".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што многія добрыя, карысныя новацыі прыўносіліся ў іншыя рэгіёны менавіта з Гродна. На думку Прэзідэнта, так адбудзецца і ў гэты раз: "Думаю, гэта атрымаецца і ў вас. Словам, у гэтым плане мы заўсёды будзем вас падтрымліваць. Будзьце чалавекам дзяржаўным, сапраўдным беларусам. Гэта ад вас патрабуецца - каб вы моцным, сапраўдным былі патрыётам і выхоўвалі так жа маладое пакаленне, таму што гэта будучыня нашай краіны, цяперашнія студэнты. І ад таго, якія яны будуць, залежыць лёс і пазіцыя нашай краіны на міжнароднай арэне".

"БЕЛТА"