Супрацоўнікі Віцебскай мытні прынялі ўдзел у акцыях «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Работники Витебской таможни приняли участие в акциях «Наши дети» и «От всей души»
Няізменнай застаецца традыцыя Віцебскай мытні дарыць цяпло і дабрыню тым, хто ў іх так мае патрэбу. Сёлета ў чарговы раз работнікі Віцебскай мытні прынялі ўдзел у акцыях «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы».

Мытнікі з усяго Віцебскага рэгіёну наведалі ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Полацкага раёна», ДУ спецыяльнай адукацыі «Браслаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Верхнядзвінскага раёна», «Гарадоцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця», падарыўшы дзецям радасныя эмоцыі і памятныя падарункі, атрымаўшы ўзамен цёплыя абдымкі і шчырыя ўсмешкі. Сустрэча з дзецьмі, напоўненая смехам, гульнямі і весялосцю, стала сапраўдным святам для ўсіх прысутных.


Супрацоўнікі Віцебскай мытні ніколі не забываюць і пра сваіх ветэранаў. Сёлета ў рамках акцыі «Ад усёй душы» старэйшае пакаленне з радасцю сустракала мытнікаў на сваім парозе. Падарункі, цёплыя словы, святочныя пажаданні і пачуццё падзякі – усё гэта прынеслі з сабой работнікі мытні сваім ветэранам.

У выніку, усе, хто далучыўся, пранікліся пачуццём прыналежнасці да такой вялікай і важнай справы – любові і клопату да ўсіх, каму гэтая любоў і клопат так важныя і патрэбныя.

Па матэрыялах Віцебскай мытні.

"Віцебскія весці"