Рэалізацыю праекта «Разумныя гарады Беларусі» абмеркавалі ў Віцебску

Канстанцін Шульган распавёў пра перспектывы «Разумнага горада».
– Рэалізацыя гэтага «праекта будучыні» адобрана Прэзідэнтам Беларусі. Дыджыталізацыю, як і прагрэс, нішто не спыніць. Трэба рэалізаваць праект з найбольшай эфектыўнасцю для ўсіх галін эканомікі і грамадзян. Гэта дазволіць эканоміць іх асабісты час, жыць і дзейнічаць у найбольш камфортных умовах. Падобныя мерапрыемствы Мінсувязі будзе праводзіць рэгулярна, каб знаходзіць індывідуальнае прымяненне тэхналогіям у рэгіёнах, – адзначыў Канстанцін Шульган.

У структуру разнапланавай платформы «Разумны горад» уваходзіць дадатак «Мой горад», якое дазваляе хутка знаходзіць патрэбную інфармацыю, а таксама прафесійныя паслугі прадпрыемстваў, да прыкладу, пошты. Як прыклад – эксперыментальнае ўкараненне дадатку «Мабільны паштальён» у Воршы.

Укараняць тэхналогіі «Разумнага горада» будуць у населеных пунктах, якія былі вызначаны Прэзідэнтам як гарады паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Для рэалізацыі праекта ў першую чаргу неабходныя кваліфікаваныя тэхнічныя спецыялісты і кампетэнтныя кіраўнікі, якія будуць ацэньваць гэты працэс на належным узроўні, падкрэсліў міністр.