Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне пераможцам і прызёрам II Гульняў краін СНД у Рэспубліцы Беларусь

 Паважаныя спартсмены!
Сардэчна віншуем Вас з паспяховым выступленнем на II Гульнях краін СНД, якія праходзяць з 4 па 14 жніўня 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь!

Ганарымся поспехамі нашых землякоў:

  • пераможцаў спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы ў кіданні молата Каралёнак Сафію, па цяжкай атлетыцы ў вагавой катэгорыі 61 кг Лапцева Генадзя;
  • серабраных прызёраў па дзюдо у вагавой катэгорыі
  • 48 кг Макеенка Арыну, па лёгкай атлетыцы ў кіданні молата Шчарбенок Вераніку;
  • бронзавых прызёраў па дзюдо у вагавой катэгорыі 60 кг Сычова Мацвея, у вагавой катэгорыі 90 кг Марова Яўгенія, па лёгкай атлетыцы ў кіданні молата Варапаева Іллю, у сямібор'і Грышчанкова Ягора, па цяжкай атлетыцы ў вагавой катэгорыі 45 кг Пічугіну Паліну, вагавой катэгорыі 55 кг Верцінскага Рыгора, вагавой катэгорыі 73 кг Жарноўскага Іллю!

         Выказваем вам шчырую падзяку за працавітасць і настойлівасць, важкі ўклад у спартыўныя дасягненні беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне.

Жадаем і надалей захоўваць лідарства на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню! Здароўя, дабрабыту, удачы і новых спартыўных перамог і дасягненняў на карысць роднай Віцебшчыны і Рэспублікі Беларусь!

А.М.Суббоцін,                                                            В.В.Цяренцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў